Вы тут

Бізнес не без «вытанчанасцяў»


Як развіваецца Еўразійская эканамічная супольнасць? Якія вынікі дало вымярэнне індэкса «DOІNG BUSІNESS-2014»? Ці ўлічылі голас бізнесу пры фарміраванні падаткаў на будучы год? На гэтыя і іншыя пытанні прадстаўнікі беларускага бізнесу шукалі адказы падчас пасяджэння Камітэта па прадпрымальніцтве канфедэрацыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.

Еўразійская эканамічная супольнасць арыентуе кожнага з яе ўдзельнікаў на рынкі з 5-мільярдным насельніцтвам. Удзел Беларусі ў гэтым аб'яднанні патрабуе ад яе эканамічнай гнуткасці і адкрытасці да змен. Да гэтага часу Беларусь не мае незалежнага антыманапольнага заканадаўства, якое не падпарадкоўваецца ўраду. У гэтым яна саступае сваім партнёрам — Расіі і Казахстану. Менавіта таму Беларусі рэкамендавана аператыўна прывесці заканадаўства краіны ў адпаведнасць з адзінымі прынцыпамі і правіламі канкурэнцыі, рэгламентаванымі пагадненнем ад 9 снежня 2010 года. Таксама на эканамічнай прасторы рэспублікі не праводзяцца даследаванні аб канкурэнцыі на рынках, не хапае статыстычнай інфармацыі аб тым, што на іх адбываецца. «У гэтым Беларусь пакуль адстае, — падсумаваў складнікі праблемы намеснік старшыні Беларускай канфедэрацыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў) Уладзімір Карагін. — Па ўсіх індыкатарах Давоскага форуму Беларусь знаходзіцца на 93-м месцы ў рэйтынгу (усяго прадстаўлена 141 краіна) па канкурэнтаздольнасці рынку».

Наколькі пазітыўна выглядае індэкс дзелавога аптымізму ў 2013 годзе? Паводле рэпрэзентатыўнага апытання 526 уладальнікаў бізнесу, ён мае наступныя значэнні. Суб'ектыўнае ўспрыманне толькі 11,6% бізнесменаў-рэспандэнтаў адзначыла паляпшэнне стану беларускай эканомікі. Калі казаць пра паказчыкі індэкса лёгкасці вядзення бізнесу «DOІNG BUSІNESS-2014», то тут яны маюць зусім іншыя вынікі. Напрыклад, у катэгорыі «Адкрыццё бізнесу» Беларусь знаходзіцца на 15 месцы са 189, хаця лепшым паказчыкам было 7-е, у рэгістрацыі ўласнасці — на 3-м. Дарэчы, Беларусь увайшла ў тройку лідараў свету па хуткасці пераадолення адлегласці паміж развітымі эканомікамі і тымі, якія развіваюцца. Сёння актыўна закладваецца фундамент «дома-бізнесу» ў Беларусі, яго будуюць і ўмацоўваюць.

Напрыканцы Ігар СКРЫННІКАЎ, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення метадалогіі падаткаабкладання арганізацый Міністэрства па падатках і зборах, расказаў пра змяненні, якія чакаюць беларусаў з 1 студзеня 2014 года.

Ігар Скрыннікаў запэўніў: «Хаця павышэнне ПДВ да 22% і планавалася, урад вырашыў пакінуць яго на ранейшым узроўні, бо павелічэнне падатковай нагрузкі на бізнес не паспрыяла б яго развіццю». Адвакаты і натарыусы з пачатку наступнага года змогуць карыстацца спрошчанай сістэмай падаткаабкладання. А вось зніжаную 2-працэнтную стаўку пры экспарце тавараў і паслуг адменяць. Змяненні датычацца і тэрмінаў справаздачных перыядаў па падатку на даход. Сёння ён вызначаецца як каляндарны год, з 1 студзеня будзе аплачвацца штоквартальна. Гэта дазволіць прадпрыемствам плаціць падатак, зыходзячы з фактычнага даходу, які яны ўжо зарабілі. У 5 разоў мясцовыя ўлады змогуць павялічваць падатак на аб'екты звышнарматыўнага будаўніцтва, у 10 — на неэфектыўнае выкарыстанне ці невыкарыстанне нерухомасці ці зямельных участкаў. Новым падаткам стануць абкладаць мікраарганізацыі, якія займаюцца тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам аўтамабіляў. Калі даход на супрацоўніка не перавысіць 20 млн рублёў, то стаўка складзе 5%. Абкласці невялікія СТА гэтым падаткам улады вырашылі пасля таго, як параўналі ўзровень падаткавых паступленняў ад іх і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца той жа дзейнасцю.

Любоў Каспяровіч.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.