Вы тут

У аснове — узаемны давер


Афiцыйныя перамовы кiраўнiкоў Беларусi i Азербайджана Аляксандра Лукашэнкi i Iльхама Алiева прайшлi ўчора ў загараднай рэзiдэнцыi Прэзiдэнта Азербайджана «Загульба», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

1385094442642_22-21

Пасля перамоў у фармаце сам-насам прайшла сустрэча ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Па вынiках перамоў адбылося падпiсанне двухбаковых дакументаў аб развiццi супрацоўнiцтва ў розных сферах.

«Асаблiвасць гэтага вiзiту ў тым, што мы знайшлi новыя напрамкi супрацоўнiцтва. Мы атрымалi сёння падтрымку i ад Прэзiдэнта Азербайджана ў плане больш шырокага iнвесцiравання ў праекты, якiя могуць цiкавiць азербайджанскую дзяржаву, i ад бiзнесменаў на беларускай тэрыторыi. Мы гатовы i чакаем вас з прапановамi», — заявiў Прэзiдэнт Беларусi.

У якасцi перспектыўных для азербайджанскiх iнвестыцый сфер Аляксандр Лукашэнка назваў нафтахiмiю, сельскую гаспадарку, хiмiчную вытворчасць, фармацэўтыку.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, Беларусь можа аказаць садзейнiчанне Азербайджану ў развiццi фармацэўтычнай прамысловасцi. «Перад намi таксама калiсьцi стаяла такая задача, яна i цяпер не здымаецца, — забяспечыць фармацэўтычную незалежнасць. Iльхам Гейдаравiч пацвердзiў, што гатовы падтрымаць праект будаўнiцтва тут вытворчасцi медыцынскiх прэпаратаў. Мы гатовы прапанаваць свае тэхналогii i таксама прайсцi гэты шлях, пачынаючы ад расфасоўкi, заканчваючы вытворчасцю лекавых прэпаратаў, якiя, зразумела, будзем прадаваць i ў трэцiх краiнах, выкарыстоўваючы аўтарытэт i ўплыў Прэзiдэнта Азербайджана», — сказаў беларускi лiдар. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, Беларусь i Азербайджан таксама дамовiлiся i далей развiваць кааперацыйныя сувязi ў прамысловасцi. «Мы прайшлi ад зборкi да сумесных прадпрыемстваў i сёння ўжо вырабляем тысячы адзiнак тэхнiкi», — адзначыў кiраўнiк беларускай дзяржавы. Пры гэтым ён падкрэслiў, што ставiцца задача сумесна выходзiць з вырабляемай у Азербайджане прадукцыяй на рынкi трэцiх краiн.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што развiццё супрацоўнiцтва па многiх напрамках было б немагчыма, калi б бакi не ўдзялялi вялiкую ўвагу пытанням адукацыi. У гэтым плане кiраўнiк беларускай дзяржавы адзначыў, што ў Беларусi цяпер атрымлiваюць адукацыю прыкладна паўтары сотнi Азербайджанскiх студэнтаў. «Гэтыя спецыялiсты кожны год улiваюцца ў народную гаспадарку азербайджана i прыносяць значны вынiк. Без гэтага не можа быць нармальнага супрацоўнiцтва», — заўважыў беларускi лiдар.

Прэзiдэнт Беларусi таксама адзначыў, што краiны паспяхова супрацоўнiчаюць у культурнай i гуманiтарнай сферах. Так, гэтымi днямi ў Мiнску адбудзецца прэм'ера балета Кара Караева «Сем прыгажунь».

«Хачу яшчэ раз пацвердзiць, што закрытых тэм у супрацоўнiцтве памiж нашымi дзяржавамi няма, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Мы нi ад каго не скрываем, што мы супрацоўнiчаем, пачынаючы ад вытворчасцi прадуктаў харчавання да пытанняў, якiя цiкавяць мiнiстэрствы абароны. Мы гэта нi ад каго не скрываем i скрываць не будзем. У нас вельмi даверныя адносiны з Прэзiдэнтам Азербайджана, i я ўпэўнены, што такiя адносiны будуць памiж нашымi дзяржавамi».

Паводле слоў Прэзiдэнта Азербайджана, адносiны з Беларуссю напаўняюцца сур'ёзным зместам i ахоплiваюць многiя сферы. «Сёння мы абмяркоўвалi важныя пытаннi супрацоўнiцтва ў сферы адукацыi, гуманiтарнага супрацоўнiцтва, навукi, высокiх тэхналогiй, сельскай гаспадаркi, вытворчасцi, ваенна-тэхнiчнага супрацоўнiцтва, энергетыкi. Толькi пералiчэнне гэтых напрамкаў гаворыць само за сябе, i па кожным з iх ёсць добрыя вынiкi, ёсць канкрэтныя праекты i праграмы», — адзначыў Iльхам Алiеў.

Бакi на перагаворах дамовiлiся нарошчваць намаганнi па развiцці супрацоўнiцтва ў тых сферах, дзе ўжо ёсць добрыя напрацоўкi, а таксама задзейнiчаць новыя перспектыўныя напрамкi. Прэзiдэнт Азербайджана канстатаваў, што за апошнiя гады двухбаковыя адносiны з Беларуссю прайшлi вялiкi шлях i выйшлi на вельмi высокi ўзровень. Краiны актыўна супрацоўнiчаюць як у гандлёва-эканамiчнай сферы, так i падтрымлiваюць адна адну на мiжнароднай арэне.

Iльхам Алiеў падкрэслiў, што ўсе прынятыя рашэннi рэалiзуюцца ў тэрмiн i якасна. «У аснове нашых адносiн — вельмi вялiкi ўзаемны давер. Нашы словы не разыходзяцца са справамi, а iншы раз нават няма неабходнасцi фармалiзоўваць нашы дамоўленасцi подпiсамi. Хоць сёння падпiсаны важныя дакументы, якiя i далей будуць садзейнiчаць зблiжэнню нашых краiн i народаў», — сказаў Прэзiдэнт Азербайджана.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.