Вы тут

«Чалавек носіць лекара ў сабе»


Хто ці што навучыць звычайнага чалавека не хварэць, «зрабіцца здаровым» і як мага даўжэй заставацца ім?

1385184037560_23-15

Асноўная ўвага грамадзян накіроўваецца на паслабленне наступстваў дзеяння неспрыяльных фактараў і прычын, а не на ліквідацыю. Хаця зразумела, што чалавек у першую чаргу сам не павінен ствараць умовы для хвароб. А ў нашым жыцці так адбываецца ў кожным другім выпадку захворвання. Аднак калі ўзнікла хвароба, разбірацца ў спосабах яе папярэджання ўжо позна.

Можа, варта азірнуцца назад і прыгадаць, як жылі нашы нядаўнія продкі? А яны лічылі здароўе найвышэйшым боскім дарам. Яны пагарджалі лайдакамі ды п'яніцамі, шанавалі працавітых ды тых, хто ведаў меру. Пільна прыглядаліся і да здароўя ды звычак будучай нявесткі ці зяця. Усе гэтыя простыя погляды нашых дзядоў высока ацэнены і ўласна медыцынскім светам.

Савецкі і ўкраінскі кардыяхірург, вучоны-медык Мікалай Амосаў выдаў некалі кнігу «Роздумы пра здароўе», якая вытрымала мноства выданняў і перавыданняў. Вось што, у прыватнасці, гаварыў і пісаў акадэмік: «У большасці хвароб вінаватая не прырода, не грамадства, а толькі сам чалавек. Часцей за ўсё ён хварэе ад ляноты і сквапнасці, але іншы раз — і ад неразумнасці. Не спадзявайцеся на медыцыну. Яна няблага лечыць многія хваробы, але не можа зрабіць чалавека здаровым. Пакуль яна нават не можа навучыць чалавека, як зрабіцца здаровым».

Амаль 2,5 тысячы гадоў таму Гіпакрат сказаў, што чалавек носіць лекара ў сабе, трэба толькі ўмець дапамагчы яму ў яго працы. Мне гэта становіцца ўсё больш відавочным.

Генадзь ШЭРШАНЬ, г. Мінск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».