Вы тут

Гісторыя беларускага хакея — у адной кнізе


Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» прэзентавала манументальную працу пра айчынны хакей

1385452059546_1

Ідэя зрабіць падобнае выданне з'явілася яшчэ тры гады таму. Увесь гэты час аўтары збіралі багаты фактычны і ілюстрацыйны матэрыял, каб выпусціць «Энцыклапедыю беларускага хакея» спецыяльна да чэмпіянату свету-2014. Выданне складзена па алфавітным прынцыпе і змяшчае артыкулы пра вядомых беларускіх хакеістаў, трэнераў, клубы, лядовыя арэны, самыя важныя чэмпіянаты і турніры, іншыя памятныя падзеі.

На старонках энцыклапедыі можна пабачыць падрабязныя статыстычныя выкладкі, якія дапамагаюць аднавіць гісторыю беларускага хакея, пачынаючы з даваеннага перыяду. Прадмову да выдання напісаў кіраўнік Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь Яўген Ворсін, які, дарэчы, сарваў апладысменты залы, узгадаўшы, што калісьці стаў аўтарам першай шайбы беларускай студэнцкай каманды «Скіф» у чэмпіянаце СССР. Увогуле на старонках энцыклапедыі шмат менавіта такіх цікавых фактаў.

Міністэрства інфармацыі ўключыла «Энцыклапедыю беларускага хакея» ў спіс сацыяльна значных выданняў, што дазволіла праекту атрымаць дзяржаўнае фінансаванне. Адсюль і досыць дэмакратычны для падобнай катэгорыі выданняў кошт—
220 тысяч рублёў.

1385452062871_2

Дарэчы, гэта ўжо не першы сумесны праект хакейнай федэрацыі і выдавецтва. Два гады таму яны выпусцілі дзве ўнікальныя кнігі «Дзённік варатара» і «Азбука хакея», над якімі працавалі лепшыя спецыялісты Швецыі — адной з вядучых хакейных краін. Ужо ў Беларусі выданні былі перакладзены на рускую мову і апублікаваны.

Навінку выдавецтва ўжо можна набыць у сталічных кнігарнях. Акрамя гэтага, згаданыя выданні прадстаўлены ў бібліятэках горада. Так, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі зараз дзейнічае выстава, дзе можна пазнаёміцца з найбольш цікавымі выданнямі пра хакей. «Мы валодаем вельмі ёмістай калекцыяй дакументаў хакейнай тэматыкі, — адзначыла першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алена Даўгаполава. — Гэта больш за тысячу друкаваных і 2-3 тысячы электронных выданняў, сярод якіх даведнікі, вучэбныя матэрыялы, мемуарная літаратура, перыядычныя і рэкламныя выданні. З задавальненнем прымаем у дар «Энцыклапедыю беларускага хакея», якая, несумненна, стане жамчужынай нашай калекцыі». Адзначым, што экспазіцыя будзе пашырацца і дзейнічаць падчас сусветнага першынства па хакеі. Так што, аматары хакея, — калі ласка, у бібліятэку!

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».