Вы тут

У музея — юбілей


Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею споўнілася 95 гадоў. Але насамрэч ён значна старэйшы: у 1868 годзе першы музей у Віцебску запрацаваў пры губернскім статыстычным камітэце.

— Наш музей быў заснаваны 12 лістапада 1918 года загадам Віцебскага губернскага аддзела народнай асветы. Адкрыты для наведвальнікаў у маі 1919 года — у будынку былой духоўнай семінарыі. Восенню 1924 года Саўнаркамам БССР была прынята пастанова аб стварэнні Віцебскага аддзялення Беларускага дзяржаўнага музея, які размясціўся ў будынку былой гарадской ратушы, — расказалі ў музейнай установе.

Цікава, што абласны краязнаўчы музей за доўгія гады свайго існавання яшчэ шмат разоў мяняў назвы. Напрыклад, у канцы 1920 х — пачатку 1930 х гадоў гараджане і госці горада наведвалі «Віцебскі культурна-гістарычны музей», потым — «Віцебскі сацыяльна-гістарычны музей»… А цяперашнюю назву музей атрымаў толькі ў пачатку 1950 х гадоў.

У мастацкім музеі, які ўваходзіць у склад Віцебскага абласнога краязнаўчага, ёсць арыгіналы палотнаў вядомых на ўвесь свет майстроў: Рэпіна, Левітана, Шышкіна, Хруцкага. Гонар гэтага музея — калекцыя работ Пэна, першага настаўніка Шагала.

Сядзіба Рэпіна, што пад Віцебскам, — гэта філіял музея-юбіляра. Мастак Ілья Яфімавіч Рэпін на працягу 1892–1902 гг. праводзіў летнія сезоны ў маёнтку «Здраўнёва». І Літаратурны музей, і Музей прыватных калекцый уваходзяць у склад краязнаўчага. На жаль, будынкі, дзе раней размяшчаліся экспазіцыі двух вышэйзгаданых музеяў, сёння не працуюць.

У краязнаўчым праводзяцца навукова-практычныя канферэнцыі, прэзентацыі. Надоўга запомніцца гараджанам і баль. А падчас міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў ратушы ў рамках фэсту традыцыйна адкрываюцца выставы. І самыя знакамітыя творцы лічаць за гонар «выставіцца» менавіта ў гэтым прыгожым будынку.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».