Вы тут

Лёгкая воўна


Жыхарка вёскi Пакуцце Дрыбiнскага раёна Марыя Мiхайлаўна Асiпоўская перадала сыну Уладзiмiру сакрэты шапавальскага майстэрства. Цяпер гэтая сям'я i вёска вядомыя па ўсёй Беларусi вырабам якаснага традыцыйнага абутку з воўны — валёнак. У вёсцы, акрамя Асiпоўскiх, яшчэ некалькi сем'яў займаюцца гэтым промыслам. А Уладзiмiр, у сваю чаргу, вучыць дрыбiнскiх дзяцей у гуртку «Катрушнiк», якi створаны пры Дрыбiнскiм раённым гiсторыка-этнаграфiчным музеi. Сёлета ў складзе музейнага калектыву Уладзiмiр Асiпоўскi быў узнагароджаны спецыяльнай прэмiяй Прэзiдэнта Беларусi за захаванне i развiццё народных традыцый i промыслаў.

1386217322701_5-41

У асенне-зiмовы перыяд у добрага шапавала заўсёды шмат працы. Не сумуюць без свайго занятку i Уладзiмiр i Марыя Асiпоўскiя.

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.