Вы тут

Маеш веды? Прымяняй i выйгравай!


Неўзабаве тэлеканал СТБ запускае новы праект — iнтэлект-шоу «Разумней не прыдумаеш». 16 каманд, у кожнай з якiх па 4 прадстаўнiкi пэўнай прафесii, будуць спаборнiчаць за ганаровае званне сапраўдных iнтэлектуалаў. Пераможцам жа ў дадатак да гэтых лаўраў дастанецца галоўны прыз — вандроўка ў Чарнагорыю.

1386217326348_5-6

Як распавяла «Звяздзе» прэс-сакратар тэлеканала Анастасiя Савiцкая, кожны сезон iнтэлект-шоу «Разумней не прыдумаеш» складаецца з 15 гульняў: 8 адборачных, 4 чвэрцьфiнальных, 2 паўфiналаў i фiналу. У кожнай гульнi — 5 геймаў, за якiя 2 каманды-сапернiцы павiнны набраць найбольшую колькасць балаў i прайсцi ў наступны этап.

Правiлы праекта досыць простыя i зразумелыя. У першым гейме адбываецца своеасаблiвая «размiнка» i правяраюцца агульныя веды ўдзельнiкаў: вядучы «закiдвае» каманды 15 пытаннямi, на якiя трэба адказаць як мага хутчэй (на роздум усяго 3 секунды). Пытаннi могуць быць самыя розныя: ад таго, колькi пар храмасом у ДНК малпы, да таго, якая краiна выпускае аўтамабiль маркi Ferrari.

У наступным гейме абвяшчаецца пэўная тэма гульнi, а задача ўдзельнiкаў — нацiснуць на кнопку i даць правiльны адказ хутчэй за канкурэнтаў. Як кажуць, «хто паспеў — той i з'еў». У наступным туры месца вядучага займае запрошаны «зорны госць», якi задае камандам па 4 пытаннi — як правiла, са сваёй прафесiйнай сферы.

Чацвёрты гейм носiць красамоўную назву «Мой родны кут». Адпаведна, усе пытаннi ў iм датычацца Беларусi. А вы памятаеце, напрыклад, хто аўтар паэмы «Новая зямля» i якая жывёлiна змешчана на гербе Гароднi? Не ўпусцiце магчымасць праверыць сябе i дапоўнiць або асвяжыць веды! На гэтым этапе ўдзельнiкi, якiя даюць няправiльныя адказы, выбываюць з гульнi, пакуль не застанецца толькi адзiн iнтэлектуал.

Зыход жа фiнальнага раўнда ў многiм залежыць ад капiтанаў каманд. Пераможцаў кожнай гульнi адзначаць невялiкiмi прызамi, але галоўны прыз атрымае толькi адна, самая моцная, зладжаная i разумная каманда.

Вядучы шоу «Разумней не прыдумаеш» Мiхаiл Марфiн вядомы тэлегледачам i як гулец у КВЗ, акцёр i сцэнарыст мноства праграм, i як вядучы вiктарыны — дарэчы, таксама iнтэлектуальнай — «Шчаслiвы выпадак». Прапанову весцi беларускi праект, прызнаецца, ён атрымаў «ад мiнскiх сяброў» i адразу пагадзiўся: «Мне гэта цiкава i ў прафесiйным сэнсе, i па-чалавечы. Я вельмi люблю Мiнск, у мяне тут шмат сяброў, з якiмi цяпер зможам больш шчыльна працаваць i часцей сустракацца».

Дарэчы, першы сезон гульнi — цiкавай, азартнай, эмацыянальнай i шмат у чым непрадказальнай — ужо знялi, а вось на другi яшчэ цалкам рэальна трапiць. Для гэтага неабходна заручыцца згодай як мiнiмум 3 калег i сяброў, абраць капiтана будучай каманды i запоўнiць заяўку на сайце тэлеканала СТБ. А для размiнкi i праверкi ўласных сiл варта паглядзець першыя выпускi iнтэлект-шоу «Разумней не прыдумаеш» i адказаць на пытаннi разам з гульцамi, толькi па гэты бок экрана. Праект будзе выходзiць у эфiр увечары па буднях (20.15), а таксама паўтарацца ў суботу (17.40). Першы выпуск — 7 снежня.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».