Вы тут

Камета-фенікс ІSON адрадзілася з попелу?


«Камета стагоддзя» ІSON, магчыма, перажыла сустрэчу з Сонцам і працягнула свой шлях

1386217334826_5-2

Нагадаем, што ў чацвер, 28 лістапада, гэтая камета першай з падобных нябесных цел дабралася да цэнтра Сонечнай сістэмы і выпарылася пад уплывам тысячаградуснай спякоты і радыяцыі, пазбавіўшы зямлян феерычнага шоу. За набліжэннем каметы назіралі некалькі абсерваторый, але разгледзець, што менавіта адбылося з ІSON, не ўдалося. Апошнія даследаванні паказалі, што, магчыма, камета моцна паменшылася ў памерах, але працягнула свой палёт, і ў бліжэйшыя тыдні жыхары Паўночнага паўшар'я Зямлі змогуць убачыць яе няўзброеным вокам.

У амерыканскім аэракасмічным агенцтве NASA зарэгістравалі паток адлюстраванага сонечнага святла, якое можа зыходзіць ад ацалелай ІSON. Пакуль навукоўцы не могуць дакладна сказаць, што гэта — смецце або частка ядра нябеснага цела, якая засталася некранутай.

Назіральнікі ўжо назвалі ІSON каметай-феніксам ці нават каметай Шродынгера па аналогіі з адначасова жывым і мёртвым катом з эксперыменту заснавальніка квантавай механікі Эрвіна Шродынгера.

Расійскія вучоныя мяркуюць, што ў любым выпадку асколкі каметы не будуць пагражаць Зямлі. Паводле папярэдніх разлікаў, ІSON перасячэ арбіту кручэння Зямлі вакол Сонца 24 снежня, калі наша планета будзе знаходзіцца ў 50 млн кіламетраў ад гэтага пункта. Каметнае воблака будзе відаць на небе яшчэ тыдзень, а потым яно стане паступова гаснуць.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.