Вы тут

«Маладосць»: што было памiж намi?


«Можна тысячу разоў заяўляць, што свет творчасцi значна рэальней для мастака, чым само жыццё, але... усе сны калi-небудзь канчаюцца, i мары вычэрпваюцца, i любiмыя старэюць, i сябры памiраюць, i... i скончыцца ўсё, як звычайна, — аўтабiяграфiчным раманам «Люстэрка». Гэтыя радкi чарговых старонак маладосцеўскага «Жыровiцкага дыярыуша» айца Яўстафiя (Халiманкова) прысвечаны Мiнску. «Скажы праўду, Мiнск, — просiць аўтар. — Што было памiж намi?»

1386217337987_5-5

Скажы i ты, чытач, праўду: цi чытаеш ты «Маладосць» з такiм захапленнем, з якiм яна штомесяц ствараецца? Яе снежаньскi нумар, у прыватнасцi, уздымае пытанне пра тое, якое чытанне нам больш даспадобы зiмой, напярэдаднi свят — Каляд i Новага года. У рубрыцы «Апытанка» змешчаны адказы. Мяркуеш, чытач, што большасць узгадвала Гогаля i Баршчэўскага? Алёна Беланожка параiла Льюiса Кэрала! А ўвогуле, пад святло ёлачных лiхтарыкаў чытаюць, як аказалася, Кiрылу Тураўскага, Iвана Мележа, Конан Дойля, «Жывага» i Кафку. I вершы!

Вершы, што друкуюцца ў «Маладосцi» ў снежнi, — спрэс разнастайныя i аднолькава вартыя ўвагi. Пакуль дэбютант Змiцер Захарэвiч разважае пра «рацыю збаўнай прынукi», улюбёнка рамантыкаў Наста Кудасава назiрае «концасцi напамiн». Быццам новы Эдэм бясхiбавы Госпад у захапленнi выдыхнуў, каб сусвет распачаць з нас. Святлану Сцепанчук «заве ўспамiн да вяртання», Святлана Куль прадстаўляе паэму «Ян i Мар'яна», напiсаную паводле архiўных звестак.

Пройдземся па прозе? Тут табе, чытач, i сапраўдная дэтэктыўная гiсторыя з элементамi «пра каханне» ў iранiчным стылi Ганны Чакур («У пошуках экстрасэнса»), i казкi для дарослых у выкананнi Валерыi Саротнiк (так i называюцца, усяго восем), i меладраматычныя дзеi п'есы Георгiя Марчука («Усё будзе заўтра»). З дэбютам у прозе выступае студэнт бiяфака БДУ Аляксандр Даменiкан («Твары»).

Чаму вельмi важным з'яўляецца вывучэнне спадчыны беларускiх гуманiтарыяў часоў беларусiзацыi? Чаму часопiс «Маладосць» вырашыў апублiкаваць малавядомую на сёння работу «Параўнанне ў мастацкай лiтаратуры» Яўгена Барычэўскага? Цi толькi з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння апошняга, якое адзначаецца ў снежнi? Адказы — у артыкуле Цiхана Чарнякевiча i ў самой рабоце Барычэўскага, што падаецца тут жа. Пра «Нядолю Кулакоўскага», 100-гадовага юбiляра, першага рэдактара часопiса «Маладосць», распавядае рубрыка «Эпiсталярый».

Скажы праўду, чытач: што было памiж намi? Чаго чакаць нам з табою ад года наступнага? Самых шчырых чытачоў «Маладосцi» ў 2014-м чакаюць адкрыццi — тым больш цiкавыя i разнастайныя, чым шырэй дыяпазон падпiскi. Падпiшашся на паўгоддзе, чытач? Не прагадаеш.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».