Вы тут

Незвычайная гароднiна i садавiна


Юзу

Юзу, цi японскi лiмон, — гiбрыд мандарына i iчангскай папеды (дэкаратыўны цытрус). Жоўтага цi зялёнага колеру фрукт з бугрыстай скуркай памерам з мандарын мае яркi водар i кiслы смак. Ён выкарыстоўваецца японцамi яшчэ з VII стагоддзя, калi будыйскiя манахi завезлi яго на астравы з мацерыка. Фрукт папулярны таксама ў кулiнарыi Карэi i Кiтая.

1386217361131_5-11

Юзу ўжываецца ў большасцi выпадкаў для аддушкi. У яго ўзбуджальны водар — цытрусавы, з нотамi iглiцы i кветкавымi адценнямi. Цэдра юзу — адна з папулярных японскiх запраў. Яна выкарыстоўваецца для мясных i рыбных страў, дадаецца ў суп мiсо, локшыну. На аснове цэдры робяцца алкагольныя i безалкагольныя напоi, джэмы, сiропы, дэсерты. Кiслы, духмяны i не такi прасталiнейны, як цытрынавы, сок юзу выкарыстоўваецца ў якасцi воцату, таксама ён служыць асновай для папулярнага соусу понзу.

Юзу выкарыстоўваецца не толькi ў кулiнарыi. Гэты фрукт з'яўляецца ўдзельнiкам японскага свята зiмовага сонцастаяння, якi адзначаецца 22 снежня. У гэты дзень дарослыя i дзецi прымаюць ванны з пладамi юзу, сiмвала сонца. У гарачай вадзе фрукт пахне яшчэ мацней i, паводле павер'яў, адганяе злыя сiлы. Лiчыцца, што пасля ванны з юзу чалавек год не будзе хварэць на прастуду, асаблiва калi пасля водных працэдур пакаштаваць гарбуза, — а гэта яшчэ адзiн знак сонца. У юзу-ванну акунаюць i хатнiх жывёл, а вадой, якая засталася, палiваюць раслiны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».