Вы тут

Хроніка апошніх падзей


У Еўропе продажы веласіпедаў перавысілі продажы аўтамабіляў

У большасці краін Еўрасаюза летась продаж веласіпедаў перавысіў продаж аўтамабіляў, што, на думку экспертаў, звязана з эканамічным крызісам, перадаюць інфармагенцтвы. Пры гэтым двухколавы від перамяшчэння стаў папулярным не толькі ў «веласіпедных» сталіцах Еўропы, якімі лічацца Амстэрдам і Капенгаген. У Італіі, напрыклад, упершыню за 50 з лішнім гадоў было прададзена 1,6 млн веласіпедаў супраць 1,4 млн аўтамабіляў. У італьянскім Мілане з нядаўняга часу дзейнічае сістэма грамадскага велапракату накшталт той, якая існуе ў Парыжы і Лондане. Улады Мадрыда, у сваю чаргу, плануюць стварыць так званае зялёнае кольца — зону веласіпедных маршрутаў агульнай працягласцю 10 км. Лонданскія ўлады сцвярджаюць, што за апошняе дзесяцігоддзе колькасць веласіпедных паездак вырасла на 66% — да 500 тыс. за дзень. Тым не менш аварыі на дарогах, у якіх гінуць веласіпедысты, прымушаюць задумацца, наколькі бяспечны такі від транспарту.

Смяротна небяспечны грып аб'явіўся ў Ганконгу

Жыхары Ганконга знаходзяцца ў напрузе — зафіксаваны першы выпадак заражэння птушыным грыпам H7N9. Паведамляецца, што 36 гадовая ахвяра знаходзіцца ў шпіталі ў крытычным стане. Усе кантакты асобы ізаляваныя.

Прынц Уільям прысвеціць сябе сельскай гаспадарцы

Прынц Уільям, які ў ліпені стаў бацькам, збіраецца заняцца ў наступным годзе сельскай гаспадаркай. Другі ў чарзе на атрыманне ў спадчыну прастола Злучанага каралеўства, Уільям у верасні вырашыў пайсці ў адстаўку з вайсковай службы дзеля сям'і, але цяпер задумаўся пра будучыню, паведамляе The Sun. «Спадчыннік трона гатовы паступіць на курсы навучання сельскай гаспадарцы», — гаворыцца ў артыкуле брытанскага выдання. Уільям на дадзены момант з'яўляецца капітанам запасу Каралеўскіх ВПС. Па некаторых звестках, прынц ужо рыхтуецца да паступлення ў Кембрыджскі ўніверсітэт на курсы сельскагаспадарчай эканомікі.

Як патлумачылі аўтары артыкула, на курсах Уільям збіраецца атрымаць «неабходныя веды для таго, каб прыняць ад бацькі ў кіраванне герцагства Корнуал, калі прынц Валійскі Чарльз стане каралём».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».