Вы тут

Тамограф супраць хвароб


У Брэсцкай гарадской бальніцы №1 урачыста адкрылі пасля рэканструкцыі тры аддзяленні. Адно з іх — тамаграфічнае. У ім устаноўлены новы камп'ютарны тамограф. Для абласнога цэнтра гэта сапраўды значная падзея.

1386412295841_7-31

Раней тамографы былі толькі ў абласной бальніцы і анкалагічным дыспансеры. Хворыя запісваліся на абследаванне за некалькі месяцаў. Цяпер гэты від сучаснай медыцынскай дапамогі стане больш даступным. Паводле слоў загадчыка аддзялення Аляксандра Купрынюка, на новым апараце, аналагаў якому няма ў вобласці, можна абследаваць галаўны мозг, грудную клетку, унутраныя органы. Тамограф коштам 11 мільярдаў рублёў таксама дасць магчымасць выяўляць на ранняй стадыі анкалагічныя захворванні, вызначаць колькасць кальцыю ў касцях, што паскорыць лячэнне і хутчэйшае выздараўленне пацыентаў. На новым апараце можна рабіць прыцэльную біяпсію, што таксама паўплывае на якасць дыягностыкі.

Павіншаваць медыкаў і пацыентаў з завяршэннем чарговага этапу рэканструкцыі 115-гадовай бальніцы прыехаў старшыня аблвыканкама Канстанцін СУМАР. Губернатар адзначыў, што рэканструкцыя старэйшай бальніцы горада будзе завершана ў 2015 годзе.

Святлана ЯСКЕВІЧ.
Фота Валерыя КАРАЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».