Вы тут

У Мінск, на кірмаш


Надрукавана ў газеце "Літаратура і мастацтва" 6 снежня 2013 года

___________________________________________________________________________

З 5 па 9 лютага 2014 года ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа” будзе праходзіць ХХІ Міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Пра адметнасці падрыхтоўкі да форуму распавёў выканаўчы дырэктар ХХІ Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмашу, генеральны дырэктар ТАА “Макбел” Дзмітрый Макараў:

Макараў

— Варта адзначыць, што Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш займае 2-е месца ў СНД — пасля Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу — па ліку праведзеных форумаў, а таксама па плошчы і колькасці экспанентаў. Наш кірмаш большы, чым Кіеўскі, большы, чым выстаўка, якая штогод праходзіць у Пецярбургу.

Цяпер у рабочым рэжыме ідзе прыём заявак на ўдзел у форуме, але некаторыя яго адметнасці ўжо можна заўважыць. Так, традыцыйна будзе зладжаная вялікая калектыўная экспазіцыя беларускіх выдавецтваў, якія працуюць у сістэме Міністэрства інфармацыі краіны. Крыху зменшыцца агульная плошча экспанентаў з Расійскай Федэрацыі, што лагічна, бо на ХХ ММКВК гэтая краіна была Ганаровым госцем. Як звычайна, вялікія экспазіцыі і праграмы прадставяць Францыя, Германія, Іран, а кнігі са Злучаных Штатаў Амерыкі зоймуць намнога большую плошчу. У цэлым прагнозы ХХІ ММКВК досыць аптымістычныя, нас асабліва радуе высокая актыўнасць з боку замежных гасцей. Спадзяёмся, што ў пачатку наступнага года для ўдзелу ў кніжным форуме ў Мінск завітаюць каля 600 экспанентаў прыкладна з 25 краін свету.

На выстаўцы будзе і нешта новае: цікавыя аўтары, яркія прэзентацыі. Адметна, што ўваход на кірмаш, як заўсёды, бясплатны, таму чакаем многа наведвальнікаў: іх колькасць на ММКВК штогод павялічваецца. Больш за тое, для працы на форуме мы прадастаўляем бясплатную акрэдытацыю прадстаўнікам кнігагандлёвых арганізацый, кнігарняў, бібліятэк і навучальных устаноў.

У лютым 2014 года ў межах кніжнай выстаўкі плануем правядзенне “Дня ведаў” і “Дня бібліятэк”. Падкрэслю, што “бібліятэчны дзень” вернуты ў праграму кірмашу менавіта па просьбах саміх бібліятэкараў. Гэта дасць магчымасць спецыялістам з розных рэгіёнаў Беларусі завітаць у сталіцу, папрацаваць з выдаўцамі і пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі.

Марына ВЕСЯЛУХА,

фота Кастуся Дробава

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.