Вы тут

З першым «падарункам» снежня!


За мінулыя суткі з мінскіх вуліц вывезлі амаль 7 тысяч кубаметраў снегу.

1386650134142_10-44

Другога «Хаўера», на шчасце, не здарылася. Тым не менш, белыя гурбы на дахах, тратуарах і машынах прымусілі хуценька ўзяцца за працу, каб расчысціць «прастору для жыцця». Як паведаміў журналісту «Звязды» намеснік генеральнага дырэктара па бягучым утрыманні дзяржаўнага вытворчага аб'яднання «Гаррамаўтадар» Мінгарвыканкама» Анатоль Жамоздзік, гарадскія вуліцы ратавалі ад стыхіі з дапамогай 600 адзінак спецыялізаванай тэхнікі, а на прыбіранні прыпынкаў грамадскага транспарту, перакрыжаванняў, пешаходных пераходаў, мастоў і пуцеправодаў працавала больш за 700 чалавек. Для барацьбы з галалёдам было выкарыстана 500 тон солі і 650 кубаметраў пясчана-салявой сумесі.

Прыбраць снег спяшаюцца і са сталічных дахаў. Па інфармацыі дзяжаб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка», у першую чаргу расчышчаюць снег на стрэхах тых дамоў, якія размешчаны ўздоўж асноўных магістраляў сталіцы. У гэтай справе вельмі дапамагаюць аўтавышкі. Такая небяспечная праява гарадской зімы, як ледзяшы, на шчасце, сёлета яшчэ не паспела стаць праблемай. Як паведамляюць у дзяржаб'яднанні, вялікай колькасці ледзяшоў на дахах пакуль не заўважана, таму пазбаўляцца ад іх няма неабходнасці.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.