Вы тут

Давайце не будзем радаваць бляхара!


За мінулыя выхадныя на дарогах краіны было зарэгістравана 479 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць уважлівымі і асцярожнымі за рулём у складаных умовах надвор'я і пра складаных дарожных умовах. Падчас моцных ападкаў трэба рухацца з уключаным бліжнім святлом фар, выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю, з асаблівай асцярожнасцю рухацца па мастах, эстакадах, паблізу пешаходных пераходаў, адмовіцца ад рэзкіх тармажэнняў і манеўраў.

Кіроўцы, захоўвайце правіла паркоўкі і не пакідайце аўтамабілі на краі праезнай часткі, каб не перашкаджаць нармальнаму руху транспарту і працы снегаўборачнай тэхнікі.

У ДАІ нагадваюць, што ачышчаная і апрацаваная процігалалёдным саставам дарога не адразу робіцца бяспечнай. Патрабуецца час і пэўная інтэнсіўнасць руху транспартных сродкаў, каб сумесь пачала «працаваць» і выконваць свае функцыі. У гэтых умовах важна выбіраць бяспечную хуткасць.

Неабходна праяўляць асаблівую ўвагу пры з'яўленні на праезнай частцы пешаходаў. Цёплая верхняя вопратка робіць непаваротлівымі, шалікі і капюшоны абмяжоўваюць агляд, а дрэнная бачнасць і слізкая дарога перашкаджаюць людзям хутка адрэагаваць на небяспеку, калі тая ўзнікае.

Пешаходам таксама неабходна быць вельмі ўважлівымі. Пераходзіць дарогу — толькі ва ўстаноўленых месцах. Нават на рэгулюемых пешаходных пераходах не пачынаць пераход, пакуль усе аўтамабілі не спыняцца.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае таксама, што веласіпедыстам і кіроўцам мапедаў, згодна з правіламі дарожнага руху, падчас снегападу і галалёдзіцы рухацца на двухколавым транспарце ўвогуле забаронена.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.