Вы тут

Хроніка апошніх падзей


Януковіч параіцца з папярэднікамі

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падтрымаў ідэю правесці агульнанацыянальны «круглы стол» з удзелам прадстаўнікоў улады і апазіцыі для пошуку кампрамісу ў краіне. Пра гэта ў панядзелак паведамляецца на сайце кіраўніка дзяржавы. З прапановай правесці «круглы стол» для вырашэння палітычнага крызісу 5 снежня выступілі тры былыя лідары Украіны — Леанід Краўчук, Леанід Кучма і Віктар Юшчанка. На аўторак 10 снежня ўжо запланавана сустрэча дзеючага і трох былых прэзідэнтаў для «абмеркавання найважнейшых пытанняў, якія стаяць перад краінай». Раней Краўчук, Кучма і Юшчанка выступілі з заявай, у якой падтрымалі пратэст апазіцыйных сіл супраць адмовы аб інтэграцыі Украіны з Еўрасаюзам. Дата правядзення агульнанацыянальнага «круглага стала» пакуль не называецца.

Пуцін ліквідаваў РІА «Навіны»

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб ліквідацыі інфармацыйнага агенцтва РІА «Навіны». На яго базе будзе створана «Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Расія сёння». Гендырэктарам новага агенцтва прызначаны вядучы тэлеканала «Расія 1» Дзмітрый Кісялёў. Згодна з указам, генеральны дырэктар «Расія сёння» прызначаецца і вызваляецца ад пасады прэзідэнтам. Як вынікае з апублікаванага Крамлём дакумента, асноўным кірункам дзейнасці новага агенцтва стане асвятленне за мяжой дзяржаўнай палітыкі Расійскай Федэрацыі і расійскага грамадскага жыцця. Акрамя таго, Пуцін рэарганізаваў «Российскую газету», далучыўшы да яе рэдакцыю часопіса «Родина».

1386650150572_10-33

Камбінезон Бруса Лі пайшоў з малатка

У Ганконгу адбыўся аўкцыён, на якім з малатка пайшоў жоўты камбінезон легендарнага акцёра і майстра баявых мастацтваў Бруса Лі, паведамляе Bloomberg. Лот прынёс аўкцыённаму дому Spіnk Chіna 650 тысяч ганконгскіх долараў (каля 83 тысяч долараў ЗША). Хто менавіта стаў пакупніком касцюма з фільма «Гульня смерці» 1972 года, не паведамляецца. Усяго ж на таргах было прадстаўлена чатырнаццаць лотаў, звязаных з іменем Бруса Лі. Сярод іх, напрыклад, нунчакі (450 тысяч ганконгскіх долараў), абутак для заняткаў кунг-фу (40 тысяч), бамбукавы кій (80 тысяч долараў) і іншыя прадметы. Таргі ў Ганконгу былі прысвечаны 40-й гадавіне з дня смерці Бруса Лі.

У Літве недахоп рабочай сілы

Нягледзячы на тое, што ўзровень беспрацоўя ў Літве складае 11,9%, амаль 40% літоўскіх працадаўцаў, як заяўляе дырэктар Інстытута працы і сацыяльных даследаванняў Баляслаў Гружэўскіс, сутыкаюцца з недахопам кваліфікаванай рабочай сілы, паведамляюць інфармагенцтвы. Прэм'ер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічус адзначае, што Літва павінна імкнуцца да прыцягнення спецыялістаў рознага профілю: ад кваліфікаваных рабочых, зваршчыкаў, токараў, мантажнікаў да высокакваліфікаваных інжынераў і менеджараў. Літоўская біржа працы ўжо зацвердзіла спіс прафесій, прадстаўнікоў якіх у Літве відавочна не хапае і якіх можна легальна ўвозіць з-за мяжы. Гэта зваршчыкі, швачкі, кухары рэстаранаў, кіроўцы-дальнабойшчыкі. У Еўрасаюзе 26% працадаўцаў скардзяцца на недахоп кваліфікаванай працоўнай сілы. Асабліва імкліва ў ЕС расце попыт на працоўную сілу ў сферы аховы здароўя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».