Вы тут

Правасуддзе ў інтарэсах людзей


Судова-прававая рэформа дасць магчымасць палепшыць якасць і аператыўнасць правасуддзя. Гэта адзначыў Аляксандр Лукашэнка 9 снежня на сустрэчы са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з рэфармаваннем судовай сістэмы.

«Усе рашэнні па стварэнні новай судовай сістэмы ў краіне прыняты, і з 1 студзеня 2014 года яна будзе дзейнічаць», — падкрэсліў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў старшыні Вярхоўнага суда, як ідуць працэсы рэфармавання: «Ні ў якім выпадку нельга дапусціць якога-небудзь недастатковага разумення гэтых пытанняў. Хацелася б ведаць, што вас насцярожвае ў гэты момант. Мяне цікавіць настрой у Вярхоўным судзе і Вышэйшым гаспадарчым судзе. Зразумела, што карпаратыўнасць судовай сістэмы высокая. Таму вельмі тонкая і акуратная павінна быць работа».

«Мы крытыкуем часта, ды і народ нас крытыкуе за судовую сістэму, работу суддзяў. Але мы ведаем, якія судовыя сістэмы вакол і як яны працуюць у іншых дзяржавах, я ўжо не гавару пра суседзяў, — наогул у свеце. Таму на нашу судовую сістэму можна маліцца», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Тым не менш людзі прад'яўляюць прэтэнзіі, і нам трэба больш акуратна падыходзіць да фарміравання новай судовай сістэмы. Самае галоўнае, каб мы не пакрыўдзілі суддзяў, якія будуць працаваць заўтра, і каб сітуацыя не пагоршылася», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Мы прынялі рашэнне, і гэтым шляхам павінны ісці. Яно выверанае і, галоўнае, адпавядае жыццёвым патрэбнасцям нашай дзяржавы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт яшчэ раз адзначыў, што асноўная сутнасць рэформы — паляпшэнне якасці правасуддзя, яго даступнасці, галоснасці, аператыўнасці, каб яно ажыццяўлялася ў інтарэсах людзей.

Валянцін Сукала расказаў, што вядзецца работа па асноўных арганізацыйных і кадравых напрамках судова-прававой рэформы. Паводле яго слоў, ідзе актыўнае рэфармаванне, а дакладней, стварэнне практычна новай сістэмы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».