Вы тут

Пацяплее i дождж


У сераду на тэрыторыю Беларусi завiтае атмасферны фронт з боку Балтыйскага мора, паведамiла рэдакцыi спецыялiст Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава.

1386734792164_11-32

Таму будзе iсцi мокры снег, якi потым пяройдзе ў дождж. Месцамi прагназуецца галалёд, на дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ў ноч на сераду будзе ад мiнус 3 на захадзе, да мiнус 15 градусаў па паўднёвым усходзе. А вось удзень стане цяплей, бо прагназуецца ад мiнус 4 да плюс 2 градусаў. У чацвер i пятнiцу пад уплывам цёплых паветраных мас Атлантыкi ў асобных раёнах краiны пройдуць невялiкiя ападкi (мокры снег i дождж). Чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 5 да плюс 1 градуса, удзень — ад мiнус 2 да плюс 3 градусаў. Паводле доўгатэрмiновых прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у выхадныя зноў стане халадней. Месцамi кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ў суботу — ад мiнус 5 градусаў да 1 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».