Вы тут

У Турцыі прад'яўлены абвінавачванні 255 удзельнікам масавых пратэстаў


Турэцкая пракуратура 10 снежня прад'явіла розныя абвінавачванні 255 маніфестантам, уключаючы семярых замежнікаў, за ўдзел у акцыях пратэсту, якія прайшлі ў Стамбуле і іншых гарадах краіны мінулым летам, паведамляюць інфармагенцтвы. Абвінавачванні вар'іруюцца ад парушэння законаў аб мітынгах да прычынення шкоды культавым збудаванням і пакрывання злачынцаў. Масавыя акцыі пратэсту пачаліся ў Турцыі з невялікай акцыі эколагаў, якія пратэставалі супраць высечкі сталічнага парку Гезі. Да дэманстрантаў далучыліся дзясяткі тысяч іх аднадумцаў, а патрабаванні хутка змяніліся на палітычныя. Для разгону дэманстрантаў паліцыя ўжыла вадамёты, гумовыя дубінкі, слёзатачывы газ і іншыя спецыяльныя сродкі. У выніку не менш за шэсць чалавек загінулі, да васьмі тысяч атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

1386734907195_11-34

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».