Вы тут

«Мяне ўжо не цягне да цыгарэты»


Аўтатрэнінг і фармацэўтыка павінны дапамагчы

Тытунёвая залежнасць сумяшчае ў сабе два віды залежнасці — псіхалагічную (стойкі рэфлекс з-за шматразовага паўтарэння адных і тых жа рухаў) і фізічную (развіццё стану адмены ў выпадку спынення паступлення нікаціну ў арганізм).

Паводле слоў урача-валеолага Мінскага гарадскога псіханеўралагічнага дыспансера Леаніда МЯЛЕШКІ, сіндром адмены нікаціну праяўляецца праз 3-4 гадзіны пасля спынення курэння. Пік прыпадае на 24-28 гадзін. У гэты час з'яўляюцца дрэннае самаадчуванне, слабасць, раздражняльнасць, неспакой, павышаны апетыт, кашаль, галаўны боль, зніжэнне ўвагі, бяссонніца. Гэтыя «непрыемнасці» фактычна знікаюць праз 2-3 тыдні.

Два спосабы адмовы ад курэння:

— аднамомантавы (раз і назаўжды)
— паступовы (са зніжэннем колькасці цыгарэт да поўнай адмовы).

Да адмовы трэба рыхтавацца. Лепш намеціць пэўную дату, а да таго прытрымлівацца наступных правілаў.

1. Не дакурваць цыгарэту да канца (пакідаць трэцюю частку).
2. Не зацягвацца.
3. Штодня курыць на адну цыгарэту менш.
4. Не курыць на пусты страўнік.
5. Ніколі не курыць «за кампанію».
6. Завесці новыя «бяздымныя» звычкі.

У першыя дні адмовы:

- Піць больш вадкасці (вады, сокаў, гарбаты з лімонам).
- Не піць моцную гарбату, каву, не ўжываць вострыя стравы.
- Ужываць больш кісламалочных прадуктаў, садавіны і гародніны.
- Штодня прымаць душ.
- Падтрымліваць высокі ўзровень фізічнай актыўнасці.

Можна звярнуцца па дапамогу да спецыялістаў — урачоў-нарколагаў, псіхолагаў, псіхатэрапеўтаў.

Першае, што трэба мець на ўвазе, — аўтагенныя трэніроўкі. Звычайныя самаўнушэнні. Формула самаўнушэння павінна выклікаць вельмі яркі вобраз. Напрыклад, «Курэнне мне праціўнае», «Лёгка дыхаць, калі не курыш», «Ніхто і нішто не прымусіць мяне памяняць маё рашэнне», «Калі я вырашыў кінуць курыць, значыць, кіну — у мяне жалезная воля», «Мяне ўжо не цягне да цыгарэты». Падобныя фразы неабходна прамаўляць перад сном, пасля прабуджэння, некалькі разоў на працягу дня і абавязкова ў сітуацыі, калі хочацца курыць.

Існуюць і фармакалагічныя сродкі — замяшчальная тэрапія. Такія сродкі можна набыць у аптэцы без рэцэпта. Гэта пластыр, гумкі, распыляльнікі для носа, інгалятар, два віды таблетак. Выбар можа залежаць ад уласных пераваг. Сама па сабе нікаціназамяшчальная тэрапія курэнне не спыніць, аднак дыскамфорт зменшыць. Не рэкамендуецца прымяняць цяжарным, маладым людзям і хворым з сардэчнай паталогіяй.

Каля 70 працэнтаў тых, хто спыняе курэнне, бяруцца за старое на працягу трох месяцаў. Калі вы тройчы ўжо спрабавалі развітацца са звычкай, звярніцеся па псіхатэрапеўтычнае або лекавае лячэнне. Паўтарайце свае спробы. Вельмі многім удаецца кінуць курыць. Зможаце і вы.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.