Вы тут

Ганаровае консульства Украіны адкрылася ў Гродне


Гэта зроблена з мэтай паглыблення эканамічных, культурных і турыстычных сувязяў паміж нашымі дзяржавамі. На думку Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Украіны ў Беларусі Міхаіла Ежаля, ёсць усе магчымасці для росту таваразвароту, які сёння перавышае 7,5 мільярда долараў. Дыпламатычная місія размясцілася ў цэнтры горада над Нёманам па вуліцы Замкавай, 7. Ганаровым консулам стаў вядомы гродзенскі бізнесмен, старшыня «Контэ Спа» Валянцін Байко. У гэтага прадпрыемства, дарэчы, ёсць прадстаўніцтва ва Украіне, дзе яго прадукцыя карыстаецца вялікім попытам. Валянцін Байко перакананы, што праца консульства абавязкова будзе карыснай для абедзвюх краін.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».