Вы тут

Хроніка апошніх падзей


Майдан можа перашкодзiць Украiне залучыць Алiмпiяду

Становiшча ў цэнтры Кiева, на плошчы Незалежнасцi, учора заставалася спакойным. Да сярэдзiны дня чацвярга там сабралася каля двух дзясяткаў прыхiльнiкаў еўраiнтэграцыi. Таксама некалькi тысяч чалавек з ранiцы пiкетавалi будынак Генеральнай пракуратуры, патрабуючы спынiць «рэпрэсii» супраць удзельнiкаў акцый пратэсту. Паралельна ля будынка Вярхоўнай Рады некалькi тысяч прыхiльнiкаў Партыi рэгiёнаў прынялi ўдзел у мiтынгу ў падтрымку прэзiдэнта Вiктара Януковiча. Каментуючы тое, што адбываецца ў цэнтры ўкраiнскай сталiцы, прэм'ер-мiнiстр Мiкалай Азараў зрабiў цiкавую заяву: палiтычная нестабiльнасць у краiне можа перашкодзiць Украiне прэтэндаваць на зiмовую Алiмпiяду 2022 года. «Вядома, сённяшняя палiтычная нестабiльнасць у краiне, безумоўна, знiжае нашы шанцы на паспяховае праходжанне адборачнага тура», — цытуе NEWSru.ua выступленне прэм'ера. Азараў выказаў надзею на больш хуткае ўрэгуляванне сiтуацыi.

Спiртное ў невялiкiх дозах падаўжае жыццё?

Унiверсiтэт Тэхаса заяўляе: алкаголь падаўжае жыццё. Але пазiтыўна ўплывае толькi ўмеранае спажыванне спiртнога, пiша Micro Finance Monitor. Аналiз больш як 1000 чалавек 55–65 гадоў, якi праводзiўся на працягу 20 гадоў, паказаў: 1–3 порцыi алкаголю за дзень — iдэальны аб'ём спажывання. За час даследавання 60% людзей, якiя шмат выпiвалi, i 69% людзей, якiя не пiлi зусiм, памерлi. З групы, якая пiла ўмерана, такiх быў 41%. Падобныя высновы агучылi яшчэ ў 2010 годзе. Але тады рэкамендавалася выпiваць па 1–2 порцыi спiртнога. Актыўнае спажыванне алкаголю павышала смяротнасць на 42%, а адмова ад спiртнога — на 49%. Магчыма, гэта было выклiкана тым, што не пiлi былыя алкаголiкi i людзi з праблемамi са здароўем i нiзкiм узроўнем фiзiчнай актыўнасцi. Само па сабе частае спажыванне спiртнога небяспечнае для жыцця i здароўя. Дарэчы, падобнае даследаванне нядаўна абнародаваў i ўнiверсiтэт Тэль-Авiва. Паводле яго, кафеiн скарачае працягласць жыцця, а алкаголь, наадварот, павялiчвае.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.