Вы тут

Вiншаванне Прэзiдэнта


Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў ААТ «Iнтэграл» — кiруючая кампанiя холдынга «Iнтэграл» з 50-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства.

«Калектыў прадпрыемства змог развiць магутны навукова-гаспадарчы комплекс, якi забяспечвае поўны цыкл распрацоўкi i вытворчасцi высокатэхналагiчнай прадукцыi — ад крэмнiевых пласцiн да iнтэгральных мiкрасхем i электроннай апаратуры», — гаворыцца ў вiншаваннi.

«Сёння «Iнтэграл» з'яўляецца адным з усходнееўрапейскiх лiдараў у мiкраэлектроннай вытворчасцi. Холдынг праводзiць рознабаковыя даследаваннi, укараняе перадавыя тэхналогii i больш за 70% вырабаў пастаўляе амаль на ўсе кантыненты, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — Упэўнены, што вы i ў далейшым захаваеце дасягнутыя пазiцыi, зможаце пашырыць прысутнасць беларускiх электронных кампанентаў на сусветным рынку».

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?