Вы тут

Інвесціруем шмат, але гэтага мала


Беларусі і Расіі неабходна больш увагі ўдзяляць сумеснай інвестыцыйнай дзейнасці. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, адкрываючы ў Маскве пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч паведаміў, што расійскія кампаніі за апошні год інвесціравалі ў эканоміку Беларусі $5 млрд 140 млн, пры гэтым Беларусь інвесціравала ў Расію амаль $2 млрд.

У Беларусі працуюць 7 банкаў, падкантрольных расійскім фінансавым структурам, іх капітал складае чвэрць усёй беларускай банкаўскай сістэмы. Акрамя таго, у Беларусі дзейнічаюць 2,5 тыс. прадпрыемстваў з расійскім капіталам. У Расіі з удзелам беларускага капіталу працуюць каля 1 тыс. прадпрыемстваў. «Гэтыя лічбы маглі б быць вышэйшымі», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Ён таксама канстатаваў, што ва ўзаемным гандлі зняты многія бар'еры, аднак аб'яднанне прамысловага і фінансавага капіталаў ідзе павольна, не развіты і рынак паслуг. У выніку адкрытасці эканомік Беларусі і Расіі на іх рынкі прыходзяць кампаніі з трэціх краін, канкурыраваць з якімі паасобку беларускім і расійскім пастаўшчыкам паслуг вельмі складана.

Прэм'ер-міністр Беларусі адзначыў, што аб'ектыўным паказчыкам развіцця інтэграцыі з'яўляецца гандаль. У мінулым годзе ён дасягнуў рэкорднага паказчыка — $44 млрд. Аднак, лічыць Міхаіл Мясніковіч, цяпер бакам неабходна актывізаваць работу, паколькі адбываецца зніжэнне ўзаемнага тавараабароту.

Разам з тым, падкрэсліў прэм'ер-міністр Беларусі, Расія прадаўжае заставацца ключавым гандлёвым партнёрам Беларусі. «Беларускае грамадства бачыць эфект ад саюзнай інтэграцыі», — адзначыў прэм'ер-міністр Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?