Вы тут

Менш таблетак для немаўлят


Стварэнне дзiцячых аддзяленняў iнтэнсiўнай тэрапii i рэанiмацыi, выязных рэанiмацыйных брыгад павялiчыла выжывальнасць дзяцей, народжаных з экстрэмальна нiзкай вагой (каля 1000 г), да 75 працэнтаў.

Паводле слоў загадчыцы лабараторыi праблем здароўя дзяцей i падлеткаў Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра «Мацi i дзiця» Маргарыты ДЗЕВЯЛТОЎСКАЙ, нiзкай дзiцячай смяротнасцi ў нашай краiне спрыяла рэарганiзацыя родадапаможных устаноў па прынцыпе рознаўзроўневых перынатальных цэнтраў. У краiне функцыянуе 41 перынатальны цэнтр, з якiх трэцi ўзровень маюць 13 устаноў, другi — 27 i чацвёрты — РНПЦ «Мацi i дзiця». У апошнiм развiваецца тэхналогiя рэабiлiтацыi дзяцей з паталогiямi нервовай сiстэмы. У якасцi замяшчэння медыкаментознай тэрапii сёлета пачала выкарыстоўвацца гiпербаратэрапiя. Змяншэнне колькасцi лекавых сродкаў пры лячэннi i рэабiлiтацыi немаўлят — iнавацыйны кiрунак, у якiм працуе «Мацi i дзiця».

Святлана БАРЫСЕНКА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.