Вы тут

Дапамагчы Марыне


13-гадовая ўкраінская дзяўчынка Марына Ласкутова імкнулася стаць сапраўднай мастацкай гімнасткай, удзельнічаць у буйных міжнародных спаборніцтвах, на яе разлічвалі трэнеры, але ўрачы нечакана паставілі ёй страшны дыягназ — рак ныркі.

1387004133175_14-22

Сёння Марына знаходзіцца ў Бараўлянах, і для яе далейшага лячэння неабходна яшчэ сабраць больш за 100 тысяч еўра. Прыемна, што ў Беларусі сапраўды хапае тых, хто гатовы адгукнуцца, дапамагчы людзям у цяжкай сітуацыі. Пытанне аб дапамозе Марыне Ласкутовай адразу актыўна падтрымалі дзяўчаты-»мастачкі», а наш спартыўна-дабрачынны праект «Мары здзяйсняюцца» вырашыў правесці адмысловы сутачны марафон «24 гадзіны. Сэрца Марыны», сродкі ад якога пойдуць на лячэнне юнай гімнасткі.

На бегавую дарожку сталічнага легкаатлетычнага манежа, што на вуліцы Каліноўскага, 14 і 15 снежня выйдуць футбалісты, зборная краіны па лёгкай атлетыцы, гімнасткі, баскетбалісты, валейбалісты, фан-клуб Максіма Мірнага, хакеісты, барцы, нават тэатралы і нашы вядомыя медыяперсоны. Але паўдзельнічаць у марафоне можа любы ахвотны і ў любы час. Вам проста трэба зарэгістравацца, пакінуць заявачны ўнёсак (мінімум 20 000 бел. руб.) і прабегчы не менш за 200 метраў. Забегі пачнуцца ў суботу а 15:00 і завершацца роўна праз 24 гадзіны. Дапаможам Марыне разам!

Тарас ШЧЫРЫ. Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.