Вы тут

Услед за прывiдам


Наш варыянт «Лятучага Галандца»: не трэба ахвяр

Ох, ужо гэтыя рамантычныя закаханыя дзяўчаты! Прыдумаюць сабе героя, не, каб на свайго даўняга прыяцеля ўвагу звярнуць, на таго, хто ўвесь час побач. Чаму Сента нейкага таямнiчага незнаёмца з бледным тварам абрала? Адна справа — яе бацька: Даланду толькi б багацце ў рукi iшло. Але ж ёй жа жыць з гэтым Галандцам… Лятучы Галандзец — прывiд, якi са сваiм караблём раз на сем гадоў атрымлiвае магчымасць прыстаць да берага, каб знайсцi каханую, якая будзе яму заўсёды вернай i вызвалiць яго ад пракляцця. Iнакш — вечнае блуканне. I не было такiх жанчын дагэтуль. А ў Сенту паверыў, пакахаў i пашкадаваў губiць. Яна сама была гатова згубiць сваю душу дзеля яго…

1387004167830_14-10

Не, толькi не ў нас, не ў Беларусi! Не трэба нявiнных ахвяр! Ханс-Ёахiм Фрай з Германii, запрошаны нашым тэатрам да працы ў якасцi рэжысёра, разумеў, што, каб паставiць у Беларусi оперу Рыхарда Вагнера «Лятучы Галандзец», трэба ўлiчыць няпростую гiсторыю ўзаемаадносiн памiж двума народамi. I прапанаваў сваё бачанне фiналу. Зрэшты, паводле аўтара, Сента хоць i кiдаецца ў мора, каб даказаць сваю адданасць каханаму, але ж становiцца iстотай з iншага свету i злучаецца з iм — свайго роду таксама хэпi-энд. Але навошта тапiцца, калi можна гэтага не рабiць?..

— Мы iмкнулiся, каб пластычная мова пастаноўкi была зразумелая для гледача, якi нiколi не бачыў гэты спектакль. Глядач бачыць, як рэшткi карабля Лятучага Галандца ўзнiмаюцца з глыбiнь мора. У той час Сента жыве ў сваiмi маленькiм закрытым свеце недзе на поўначы Нарвегii, марыць пра прынца. Цэнтральная кропка маёй працы — адносiны Сенты з Лятучым Галандцам. Сента бачыць вызваленне праз каханне, але яна не прыносiць сябе ў ахвяру для кахання. Яна скажа яму: я гатова iсцi з табой. Ён яе возьме ў сваё падарожжа. Гэтае падарожжа — бясконцасць, — тлумачыў рэжысёр сутнасць сваёй задумы.

Задума тэатра — запрасiць да працы над операй Вагнера нямецкага пастаноўшчыка — палягала ў тым, што складаны твор лепш адчуе i данясе носьбiт аднаго з аўтарам менталiтэту. Яшчэ адзiн аргумент на карысць Ханса-Ёахiма Фрая: ён 10 гадоў быў дырэктарам Дрэздэнскага опернага тэатра, дзе ў 1843 годзе адбылася прэм'ера оперы «Лятучы Галандзец». У Дрэздэнскiм тэатры выконваецца ўвесь рэпертуар Вагнера. А калi Фрай пачынаў у iм працаваць, то ў афiшы была нават пастаноўка ўнука Вагнера.

Несцi нямецкую культуру ў Беларусь пастаноўшчык вырашыў без лiшняга пафасу, зрабiўшы акцэнт на станоўчых момантах. Уверцюра напачатку стварае вобраз неспакойнага, небяспечнага мора: мы бачым хвалi, якiя накатваюць зноў i зноў. Неспакой ахiнуў бы душу… Каб не хлопчык i дзяўчынка, якiя загадкава прабягаюць па сцэне: пачынаецца рамантыка… Каманда-прывiд Лятучага Галандца з'яўляецца на палубе — нiбыта пераходзiць з iншага вымярэння. Так, загадкавыя людзi, але абсалютна рэальныя пры гэтым: чаго iх баяцца? Свет Сенты наогул прывабны: недзе ў гарах жанчыны сядзяць у крэслах-качалках: так абыгрываецца вобраз калаўрота. Фрай прызнаўся, што працытаваў такiм чынам Томаса Мана з рамана «Чароўная гара». Горнае паселiшча напаўняецца колерамi пры першай сустрэчы Сенты i Галандца. Эрык з жыхарамi не хоча аддаваць Сенту незнаёмцу: змаганне за яе душу ўвасабляецца ў перацягваннi каната. Але ўсё роўна яна робiць выбар, i закаханыя разам накiроўваюцца ў iншы свет. З тымi самымi дзеткамi: магчыма, яны павiнны былi несцi думку пра тое, што ёсць нейкае наканаванне, вызначанае лёсам? Загадкава. Можа, гэта задумана, каб падкрэслiць рамантычнасць оперы?.. У вынiку атрымалася па-нямецку рацыянальна, нягледзячы на тое, што за сцэнаграфiю адказваў расiйскi мастак Вiктар Вольскi. Ён стварыў зборна-разборную канструкцыю, якая з'яўляецца то палубай, то хатай, то прычалам. Але ўсё па-нямецку лаканiчна. Галоўны акцэнт робiцца на самой оперы Вагнера «Лятучы Галандзец», якую ёсць магчымасць паслухаць у Беларусi ўпершыню.

I па-нямецку: паколькi оперы гучаць на мове арыгiнала, то артысты спецыяльна займалiся з выкладчыкамi (не ведалi нямецкай мовы). Партыю Галандца выконвае Станiслаў Трыфанаў. На ролю Сенты Фрай абраў заслужаную артыстку Беларусi Нiну Шарубiну i маладую салiстку Алену Золаву, якая спраўляецца са складанай партыяй. Даланд — народны артыст Беларусi Васiль Кавальчук. Ад iх патрабавалася на мове Вагнера данесцi яго ж iдэю, што вельмi няпроста: кампазiтар напiсаў складаныя партыi як для салiстаў, так i для музыкантаў аркестра. Але гэта адна з самых кароткiх опер Вагнера…

Ларыса ЦIМОШЫК

У дырыжора-пастаноўшчыка была асаблiвая мiсiя: дамагчыся вагнераўскага гучання разам з аркестрам Вялiкага тэатра Беларусi. Манфрэд Маерхофер распавядае:

— Вагнер — новы кампазiтар для гэтага аркестра. Аднойчы пасля рэпетыцыi першы кларнет сказаў: «Як жа ўсё цяжка…» Мне ўсё зразумела: тут амаль 40 гадоў не выконваўся Рыхард Вагнер. «Лятучы Галандзец» — твор, якi, па сутнасцi, рэвалюцыйны. Дзякуючы яму Вагнер стварыў новы музычны стыль. Напрыклад, трубы i iншыя медныя iнструменты дагэтуль нiколi не iгралi такiх высокiх гукаў. Такая складанасць партыi для валторнаў, як у Вагнера, наогул не сустракаецца нi ў аднаго кампазiтара. Быў нават такi выпадак: калi iшла падрыхтоўка да прэм'еры «Трыстана i Iзольды», бацька Рыхарда Штрауса, якi iграў у аркестры, узяў сваю валторну i падаў дырыжору са словамi: «Бяры, паспрабуй сыграць гэта…» Вагнер, якi сам дырыжыраваў, сказаў: «Не, гэта твая праца. Я сачынiў, а табе iграць…» Музыка «Лятучага Галандца» складаная. Гэта адчуваецца i па працы хору, асаблiва мужчынскага. Уявiце: васьмiгалосны мужчынскi хор, вельмi шмат фортэ, таму што хочацца дасягнуць асаблiвага эфекту, каб падкрэслiць сутнасць iстот з iншага свету. Але ў гэтым творы асаблiвы i жаночы хор. Для мяне гэта найскладанейшы жаночы хор, якi сустракаецца ў музычнай лiтаратуры. Да таго ж спадар Фрай дадаў яму пэўныя рухi, на што кiраўнiк хору тэатра Нiна Ламановiч сказала: «Не, з гэтымi рухамi такi хор выконваць немагчыма». Але мы дасягнулi патрэбнага гучання. Рэжысёр паклапацiўся пра тое, каб спевакам было зручна бачыць дырыжора, i гэта ўпiсалася ў агульную карцiну. Драматычны барытон, якi па волi Вагнера ўвасабляе ў гэтай оперы галоўнага героя, дагэтуль у музычнай лiтаратуры не сустракаецца. Што тычыцца ролi Даланда (бас) — абсалютную глыбiню кампазiтар уздымае да вяршынь. З аднаго боку, яму патрэбны былі вельмi моцныя галасы, а з другога боку, гэтыя галасы павiнны быць прыгожыя, каб выканаць пэўную арыю. Гэта была першая опера, калi Вагнер сам сабе прызнаўся, што тут яму ўдалося рэалiзаваць найвышэйшае майстэрства. Опера «Лятучы Галандзец» не магла мець поспеху ў часы Рыхарда Вагнера, таму што тады галасы не былi настолькi тэхнiчна развiтымi. Але гэты твор стаў адным з самых папулярных у нямецкай музыцы.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

РАК. У першай палове тыдня будзеце актыўна вучыцца новаму і размаўляць з людзьмі. У сярэдзіне тыдня можа змяніцца настрой, з'явіцца дакладнае разуменне сваіх мэт.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.