Вы тут

Тройчы здаў чужую кватэру


Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Заводскага РУУС сталіцы затрымалі 20-гадовага жыхара Салігорска, які здаваў у наём чужую кватэру. Ён паспеў правярнуць гэтую «аперацыю» тройчы.

Напачатку малады чалавек арандаваў на трое сутак жыллё па Партызанскім праспекце, пасля чаго праз аб'явы здаваў яго іншым ахвотным. У мэтах канспірацыі хлопец нават набыў сабе новы тэлефон і сім-карту. Яшчэ дома, у Салігорску, зламыснік зрабіў копіі некаторых старонак са свайго пашпарта, у якія пры дапамозе камп'ютарнага графічнага рэдактара ўнёс змяненні — у прыватнасці, змяніўшы імя, імя па бацьку і прозвішча. Пасля гэтага малады чалавек прадаставіў гэтую паперу законнай уладальніцы кватэры: маўляў, сам пашпарт у пасольстве — на афармленне візы. Жанчына паверыла і аддала ключы. На наступны дзень хлопец даў аб'яву, што за 400 долараў здаецца кватэра...

К вечару з'явіліся першыя кліенты — маладая пара. Ім зламыснік прадэманстраваў зноў жа «ксеракопію» пашпарта і паведаміў, што здае жыллё ў сувязі з тым, што едзе за мяжу. Праўда, у тых, хто жадаў арандаваць квадратныя метры, з сабой было толькі 150 долараў, таму дамовіліся, што астатнія грошы яны аддадуць назаўтра. Наступнай ахвярай стала дзяўчына, у якой аферыст узяў перадаплату за тры месяцы ў суме 1 100 долараў, аддаўшы ёй ключы ад кватэры, якія ён вырабіў загадзя. У яшчэ аднаго кліента — мужчыны — хлопец выманіў 100 долараў. Пасля пазваніў таму, хто пакінуў у якасці перадаплаты 150 долараў, і запатрабаваў астатнія грошы. І ў гэтым выпадку ўручыў наймальніку ключ. Усім пацярпелым зламыснік, дарэчы, выдаваў распіскі на сваё выдуманае імя. Атрыманыя 1 600 долараў аферыст патраціў на асабістыя патрэбы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».