Вы тут

Марская капуста: і для сэрца, і супраць раку


У склад ламінарый (марскіх водарасцяў) уваходзяць альгінаты, паўнавартасны бялок, поліцукарыды, вітаміны А, С, Д, Е, групы В, поліненасычаныя тлустыя кіслоты, макра- і мікраэлементы.

1387512690773_1

Альгінаты — актыўныя прыродныя энтэрасарбенты, здольныя звязваць і выводзіць з арганізма іоны цяжкіх металаў, радыенукліды, таксіны, шкодныя бактэрыі, лішак халестэрыну.

Паўнавартасны бялок змяшчае ўсе вядомыя амінакіслоты.

Поліцукарыды актывізуюць імунныя рэакцыі, прыпыняюць утварэнне тромбаў, нармалізуюць абменныя працэсы, рэгулююць водна-салявы баланс, узровень халестэрыну ў крыві. Раслінныя валокны спрыяюць нармальнай дзейнасці страўнікава-кішачнага тракта.

Поліненасычаныя тлустыя кіслоты дапамагаюць у прафілактыцы атэрасклерозу.

У марскіх бурых водарасцях змяшчаецца поўны набор мінеральных рэчываў, нагадвае валеолаг 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі г. Мінска Алена ГАРНІЦКАЯ. Ёд у ламінарыі знаходзіцца ў арганічна звязанай форме. Такія злучэнні ёду — лепшы сродак барацьбы з ёдадэфіцытам і звязаных з ім захворванняў шчытападобнай залозы. Рэкамендуецца штодня ўжываць 30-40 г свежай ламінарыі. У марской капусце ў параўнанні са звычайнай у 2 разы больш фосфару, у 11 разоў — магнію, у 16 разоў — жалеза, у 40 — натрыю.

1387512694230_2

Рэгулярнае ўжыванне марскіх водарасцяў паляпшае страваванне і абменныя працэсы, выводзіць таксіны і радыенукліды, рэгулюе згусальнасць крыві, зніжае ўзровень халестэрыну, нармалізуе вітамінна-мінеральны баланс, павышае імунітэт, нармалізуе работу шчытападобнай залозы, цэнтральнай нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм, папярэджвае рак прамой кішкі.

Невысокі працэнт захваральнасці на рак малочнай залозы ў японак некаторыя ўрачы звязваюць з вялікай колькасцю марской капусты ў іх рацыёне. Японцы ўмеюць гатаваць з яе больш за 300 самых розных страў: супы, гарніры да мяса і рыбы, салаты, соусы, нават салодкае і напой, падобны на чай.

Зараз вытворцы прапануюць марскую капусту ў выглядзе кансерваў: ікра з марской капусты, марская капуста ў таматным соусе, салат гароднінны з марской капустай, салянка гароднінная з марской капустай і інш. Можна сустрэць марскую капусту ў прэсервах, замарожаным і сушаным выглядзе.

Калі ваша дзіця, напрыклад, адмаўляецца ад традыцыйнай салаты з марской капусты, можна дадаваць яе ў іншыя стравы ў здробненым сухім выглядзе.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.