Вы тут

«Вітамінныя» міфы: каб прадаць, трэба пераканаць...


Артыкул з загалоўкам «Кідайце марна выдаткоўваць грошы на вітамінныя і мінеральныя дабаўкі» апублікаваў нядаўна адзін з самых папулярных у ЗША медыцынскіх часопісаў Annals of Іnternal Medіcіne.

«Мы лічым пытанне закрытым: уключэнне ў дыету людзей, якія добра харчуюцца, мінеральных ці вітамінных дабавак, не прыносіць яўнай карысці і можа нават аказацца шкодным. Гэтыя вітаміны не трэба прымяняць для прафілактыкі хранічных захворванняў. Хопіць!» — сцвярджаюць аўтары артыкула, пяць урачоў са школы аховы здароўя ўніверсітэта імя Джонса Хопкінса і брытанскай медыцынскай школы Уорвікскага ўніверсітэта.

«Бэта-карацін, вітамін Е, а магчыма, і вітамін А ў вялікіх дозах — шкодныя, — папярэджваюць яны. — Іншыя антыаксіданты, фоліевая кіслата і вітаміны групы В, а таксама полівітаміны і мінеральныя дабаўкі неэфектыўныя ў папярэджванні смяротнасці ў выніку галоўных хранічных захворванняў».

Гэты артыкул стаў яшчэ адным аргументам для прыхільнікаў меркавання, што вітамінныя дабаўкі не прыносяць карысці людзям, якія іх спажываюць, і што самым лепшым выйсцем з'яўляецца збалансаваная дыета.

Аўтары артыкула гадамі назіралі за тым, як назапашваюцца навуковыя звесткі пра немэтазгоднасць прымянення дабавак, у той час як людзі набываюць іх усё больш. «Нягледзячы на відавочныя доказы іх бескарыснасці і магчымай шкоды, амерыканцы ўсё часцей ужываюць полівітамінныя дабаўкі. Колькасць такіх людзей павялічылася з 30% у 1988 годзе да 39% у 2006 годзе. Прымяненне пажыўных дабавак таксама вырасла з 42% да 53%, — пішуць аўтары артыкула. — На продажы вітамінаў і іншых дабавак не ўплываюць вынікі буйных даследаванняў, якія сведчаць пра іх нулявую карысць, а амерыканская галіна па вытворчасці дабавак працягвае развівацца. У 2010 годзе гадавы аб'ём яе продажу склаў 28 мільярдаў долараў».

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.