Вы тут

Рэйс у Жэневу. З далёкім «прыцэлам»


Адбыўся першы рэгулярны рэйс Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» па маршруце Мінск — Жэнева — Мінск.

Палёты ў міжнародны аэрапорт Швейцарыі будуць выконвацца самалётамі Embraer 175, CRJ-100/200 тры разы на тыдзень па аўторках, пятніцах і нядзелях. Кошт пералёту ў эканамічным класе абслугоўвання складзе ад 245 еўра «туды — назад» і ад 179 еўра ў адзін бок. У бізнес-класе ад 975 еўра «туды — назад» і ад 579 еўра — у адзін бок (аэрапортныя таксы і зборы ўключаны).

Авіякампанія разлічвае ў першую чаргу на бізнес-пасажыраў, адзначылі ў яе прэс-службе. Акрамя таго, прамыя авіязносіны будуць зручнымі для турыстаў, якія плануюць адпачынак на горных курортах Швейцарыі і Францыі. Рэйс будзе цікавым і транзітным пасажырам, якія следуюць праз Мінск далей па маршрутнай сетцы «Белавія». Акрамя таго, на гэтым новым рэйсе швейцарцам стане зручна дабірацца на чэмпіянат свету па хакеі ў маі 2014 года.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.