Наведвальнікі рэстарана «Белая Русь» у Жыткавічах яшчэ доўга будуць узгадваць нечаканае шоу, якое зладзілі двое на добрым падпітку.
28-гадовы і 34-гадовы мужчыны размахвалі перад людзьмі... заведзенымі бензапіламі. Відавочна, такім арыгінальным спосабам сябры проста забаўляліся. Сумнеўная весялосць закончылася пасля таго, як афіцыянт патэлефанавала ў міліцыю. Парушальнікі парадку (адзін з іх з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам — перапрацоўвае драўніну) пакінулі ўстанову. Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава паведаміла, што супрацоўнікі міліцыі хутка затрымалі абодвух хуліганаў. Матывы свайго ўчынку яны не называюць. Мужчыны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Іх чакае пакаранне за злоснае хуліганства — да 6 гадоў пазбаўлення волі. Пры аглядзе месца здарэння на першым паверсе рэстарана на дзвярах выявілі пашкоджанні, характэрныя для ўздзеяння бензапілы. Дарэчы, ні службы аховы, ні камер відэаназірання ў жыткавіцкім рэстаране няма.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Мы жывём у эпоху татальнага тэлебачання.
Іван Рагацень паўстагоддзя аддаў рабоце ў кіно.
РАК. У першай палове тыдня будзеце актыўна вучыцца новаму і размаўляць з людзьмі. У сярэдзіне тыдня можа змяніцца настрой, з'явіцца дакладнае разуменне сваіх мэт.
Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.