Вы тут

На спатканне ў кінатэатр


У Магілёве з'явілася кіназала з месцамі для закаханых

Пасля капрамонту ў адным з кінатэатраў з прыгожай назвай «Космас» адкрылася другая зала, дзе прастора раздзелена на тры зоны — звычайную, павышанай камфортнасці і для закаханых.

Усяго ўсталявана 160 новых крэслаў карэйскай вытворчасці. Для закаханых адведзены апошні (хто б сумняваўся) рад і месцы па баках, дзе яны могуць непрыкметна для астатніх абдымацца на спецыяльна закупленых двухмесных канапах. Не засталіся абдзеленымі і тыя, хто не ўяўляе сабе кінапрагляд без папкорну і колы. Для іх нават крэслы падабралі з адтулінамі для аднаразовага посуду.

Сама зала аформлена ў чорным колеры, што адпавядае сучасным запатрабаванням кінапракату. Набыты спецыяльны экран і лічбавае абсталяванне, якое падтрымлівае функцыю 3D-паказу. Як адзначыла дырэктар «Космасу» Людміла Войтава, пры рэканструкцыі кінатэатра былі ўлічаны ўсе сучасныя патрабаванні кінапракату і прыярытэты гледачоў. Дарэчы, кінатэатр (адзіны ў горадзе, які мае 2 залы) у месяц наведвае да некалькі тысяч чалавек, асноўная частка якіх моладзь і дзеці. Для аматараў вострых адчуванняў кінатэатр набыў яшчэ і 5D-атракцыён на 3 месцы.

Адкрыццё новай залы было прымеркавана да Дня беларускага кіно і 50 годдзя кінатэатра. На праглядзе фантастычнай кінастужкі «Хобіт: «Пустка Смаўга» не было ніводнага свабоднага месца.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».