Вы тут

«Бізнес-пошта» ўжо і ў Навагрудку


У тым, што «Бізнес — пошта» для карпаратыўных кліентаў гэта і надзейнасць, і камфорт, на Гродзеншчыне ўжо ведаюць: Ліда, Слонім, Смаргонь, Шчучын, Ваўкавыск... А нядаўна такая паслуга з'явілася і ў Навагрудку.

На ўрачыстым адкрыцці цэнтра продажу паштовых паслуг юрыдычным асобам у даволі прывабным для бізнесу горадзе прысутнічалі прадстаўнікі шэрагу арганізацый, прадпрыемстваў і банкаўскіх устаноў, якія цяпер могуць самі пераканацца ў агульнавядомых перавагах «Бізнес-пошты». Нагадаем, што яна прадастаўляе поўны спектр паштовых паслуг з улікам пажаданняў кліентаў. Паштовыя адпраўленні (пісьмовая карэспандэнцыя, пасылкі) могуць прымацца не толькі ў пункце абслугоўвання, але і ў офісах кліентаў. Гэта датычыцца і паскоранай пошты EMS Belpost — паслугі, дзякуючы якой дастаўка і ўручэнне паштовых адпраўленняў ажыццяўляюцца ў самы кароткі тэрмін. Акрамя таго, «Бізнес-пошта» праводзіць прыём электронных грашовых пераводаў, рэалізацыю маркіраванай і немаркіраванай прадукцыі, афармленне падпіскі на друкаваныя СМІ, аказвае іншыя паслугі.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.