Вы тут

У ментуза — нераст


З 25 снежня ў Беларусі ўстанаўліваецца забарона на лоўлю звычайнага ментуза. Гэта звязана з пачаткам нераставання ў гэтага віду. Нерасціцца мянтуз пачынае пры тэмпературы вады, блізкай да нуля, ікру адкладвае пад лёдам.

Мянтуз — адзіны прадстаўнік сямейства трасковых у прэсных водах. У Беларусі ён жыве ў басейнах Заходняй Дзвіны, Нёмана, Заходняга Буга, Дняпра, Сажа, Прыпяці, у азёрах Браслаўскай і Нарачанскай груп. Аддае перавагу чыстым вадаёмам з камяністым дном і халоднай крынічнай вадой.

У Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь нагадалі, што перыяд забароны на лоўлю звычайнага ментуза будзе доўжыцца да 28 лютага. Яго незаконны вылаў у гэты час з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, за здзяйсненне якога прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу — ад 10 да 50 базавых велічынь. Акрамя таго, парушальнік павінен пакрыць нанесеную прыродзе шкоду ў трайным памеры — 9 базавых велічынь за кожную асобіну. Калі сума шкоды складае звыш 40 базавых велічынь, наступае крымінальная адказнасць.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Ягор Макарэвіч: Маладзёжны парламент — магчымасць рэалізаваць свой патэнцыял

Ягор Макарэвіч: Маладзёжны парламент — магчымасць рэалізаваць свой патэнцыял

Узначальвае яго выпускнік Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, юрыст-пачатковец Ягору Макарэвічу.

Грамадства

Стратэгія развіцця Міханавіцкага сельсавета: карбонавая ферма і новы культурны цэнтр

Стратэгія развіцця Міханавіцкага сельсавета: карбонавая ферма і новы культурны цэнтр

Ёсць праекты, якія не патрабуюць укладанняў сродкаў, а толькі ўвагі і настойлівасці.