Вы тут

Ікона Прасвятой Багародзіцы «Мінская» ў золаце і серабры


Нацыянальны банк Беларусі выпусціў ў абарачэнне памятныя манеты «Ікона Прасвятой Багародзіцы «Мінская» серыі «Праваслаўныя цудатворныя іконы».

У золаце такая манета — наміналам 1000 рублёў, пробай сплаву 999, масай 100 г — выпушчана тыражом да 200 штук. Меншая па памерах залатая манета наміналам 50 рублёў, пробай сплаву 999 і масай 5 г мае тыраж да 4000 штук. Спажыўцам прапануецца і сярэбраная манета гэтай серыі — наміналам 500 рублёў, пробай сплаву 925, масай 500 г і тыражом да 500 штук.

У цэнтры аверса — арнамент у выглядзе вінаграднай лазы, якая сімвалізуе Багародзіцу, усярэдзіне якога знаходзіцца памятны крыж, усталяваны на замчышчы ў г. Заслаўі ў сувязі са святкаваннем 1000-годдзя Праваслаўнай царквы на Беларусі. У цэнтры рэверса — абраз Прасвятой Багародзіцы «Мінская»; на сярэбранай манеце наміналам 500 рублёў — выявы німбаў Багародзіцы і Ісуса Хрыста, зоркі на вопратцы Багародзіцы і арнамент выкананы золатам. Манеты адчаканены на манетным двары ў Германіі якасцю «пруф».

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».