Вы тут

МІТРАПАЛІТАМ МІНСКІМ І СЛУЦКІМ НАЗНАЧАНЫ РАЗАНСКІ АРХІРЭЙ ПАВЕЛ


Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім назначаны мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Павел, паведамляе афіцыйны сайт Маскоўскага Патрыярхата.

Праасвяшчэнны мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Павел нарадзіўся 19 лютага 1952 года ў Карагандзе ў сям'і рабочых. У 1973-1976 гадах вучыўся ў Мас- коўскай духоўнай семінарыі. У 1980 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя. Рашэннем Свяшчэннага сінода ад 19 лютага 1992 года быў вызначаны епіскапам Зарайскім, кіраўніком Патрыяршымі прыходамі ў ЗША і часова ў Канадзе. У 1999 годзе назначаны епіскапам Венскім і Аўстрыйскім. У 2001 годзе ўзведзены ў сан архіепіскапа з тытулам Венскі і Будапешцкі. Рашэн- нем Свяшчэннага сінода ад 5-6 кастрычніка 2011 года прысвоены тытул Разанскі і Міхайлаўскі, назначаны кіраўніком новаўтворанай Разанскай мітраполіі. 8 кастрычніка 2011 года ўведзены ў сан мітрапаліта. 25 снежня Свяшчэнны сінод пастанавіў задаволіць прашэнне, пададзенае Праасвяшчэнным Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, аб адпраўленні яго на спачынак у сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.