Вы тут

Калі немагчыма быць абыякавым


На навагодні ранішнік у Ждановіцкім дзіцячым доме для дзяцей з асаблівасцямі развіцця ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» павіншаваць выхаванцаў прыехалі Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль РУБІНАЎ і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Святлана ГЕРАСІМОВІЧ.

Выхаванцы паказалі гасцям казачнае прадстаўленне. Пад апладысменты гледачоў здзяйсняліся навагоднія цуды: зазіхацела ялінка, з'явіліся Дзед Мароз са Снягурачкай, і нават Баба Яга вярнула дзятве ўкрадзеныя падарункі. Дарэчы, госці не толькі назіралі святочны канцэрт звонку, але і самі разам з дзецьмі вадзілі карагоды вакол ёлкі і спявапі песні.

Пасля такой дзеі Старшыня Савета Рэспубпікі не ўтойваў пачуццяў і прызнаўся, што эмоцыі перапаўняюць яго.

«На гэтым свяце немагчыма быць абыякавым, — сказаў Анатопь Рубінаў. — Краіна ацэньваецца па стаўленні да дзяцей і старых: калі ў ёй пра іх кпалоцяцца — гэта самая лепшая краіна. У нас ні адно дзіця не застаецца на Новы год без падарункаў, а гэта сведчыць пра вялікую сардэчнасць нашага народа. Сёння свята не толькі дпя гэтых дзетак, але і для мяне».

Анатоль Рубінаў згадаў і сваё ваеннае і пасляваеннае дзяцінства, заўважыўшы, што яно было не такім шчаслівым, як у сённяшніх малых. Старшыня Савета Рэспубпікі пажадаў дзецям быць здаровымі, прыгожымі і шчаслівымі, як у гэты святочны дзень, і падарыў ім цацкі і салодкія ласункі. А выхаванцы дзіцячага дома павіншавалі гасцей і ўручылі прыгожыя навагоднія ёлачкі, зробленыя сваімі рукамі.

Дзіяна СЕРАДЗЮК. 

Мінскі раён.

 

Учора Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА наведаў з працоўнай паездкай Докшыцкі раён Віцебскай вобласці.

Выступаючы на цырымоніі адкрыцця фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў горадзе Докшыцы, спікер ніжняй палаты беларускага парламента адзначыў, што на яго будаўніцтва практычна не прыцягвапіся сродкі раённага бюджэту. «Радасна, што завяршылі гэтую добрую справу напярэдадні навагодняга свята. Комплекс знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці са школай і злучаны з ёй пераходам, каб дзецям быпо зручна займацца тут, умацоўваць здароўе і ставіць спартыўныя рэкорды», — падкрэсліў ён.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама звярнуўся з просьбай да кіраўніцтва раёна: «Важна, каб тут быў добры кіраўнік, сапраўдны гаспадар, які будзе сачыць за тэхнічным станам і ўтрымліваць гэта складанае збудаванне ў ідэальным парадку. Пры гэтай умове комплекс будзе працаваць доўга і дапаможа ўмацаваць здароўе і дамагчыся добрых спартыўных вынікаў вяпікай колькасці людзей».

Потым Уладзімір Андрэйчанка пабываў у Бягомльскай дапаможнай школе-інтэрнаце Докшыцкага раёна, каб асабіста павіншаваць выхаванцаў з навагоднім святам. І гэта ўжо стала традыцыяй.

Спікер беларускага парламента штогод у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прыязджае сюды. У інтэрнаце жывуць хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі з Докшыцкага раёна, але і з іншых раёнаў Віцебшчыны. І кожны з іх атрымаў салодкі падарунак, а ўсе разам — мультымедыйную ўстаноўку.

—  Мы, дарослыя, незапежна ад таго, дзе знаходзяцца дзеці (у дзіцячым садку, у бальніцы ці ў дзіцячым прытулку), павінны праявіць увагу да іх, стварыць ім казачны настрой, а таксама парадаваць падарункамі, — гэтыя словы Упадзіміра Андрэйчанкі вельмі добра раскрываюць мэту акцыі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.