Вы тут

Міру, дабра, любові


НАВАГОДНЯЕ ВІНШАВАННЕ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АЛЯКСАНДРА РЫГОРАВІЧА ЛУКАШЭНКІ БЕЛАРУСКАМУ НАРОДУ

Дарагія суайчыннікі!

Самае неацэннае багацце ў нашым з вамі жыцці — гэта час. У такія моманты, як цяпер, калі адзін год змяняе другі, мы асабліва моцна адчуваем, наколькі няўмольны яго бег і як важна ў жыццёвай мітусні не ўпусціць галоўнае — дом, сям'ю, душэўнае цяпло тых, хто нам дарагі.

Насуперак прыкметам трынаццаты год новага стагоддзя не стаў нешчаслівым. Кожны

з  нас можа ўспомніць самыя значныя для яго падзеі і сустрэчы. Падзякаваць лёсу за мінуты, гадзіны і дні, якія далі магчымасць адчуць радасць і паўнату быцця.

Мы пражылі гэты год на адным дыханні, як адзіная вялікая сям'я. Кожны з нас адчуваў сябе неад'емнай часткай вялікага і гордага цэлага, імя якому Беларусь.

Мы сэрцам адчулі гэта яднанне ў мінуты прынясення свяшчэннай клятвы на плошчы Дзяржаўнага сцяга.

Мы зрадніліся з гэтым пачуццём і часам нават не ўсведамляем, якое гэта на самай справе вялікае, неацэннае шчасце — жыць на сваёй зямлі, свабодна дыхаць яе паветрам, піць яе крыштальную ваду і адчуваць сябе адначасова яе любімым сынам і дбайным гаспадаром. І ведаць, што над табой не ўладарыць ніхто, акрамя твайго розуму і твайго сумлення.

Тое, што гэта шчасце ў нас ёсць, што нам удалося адстаяць яго, напаўняе нашы сэрцы ўпэўненасцю і надзеяй.

У кожнага, кім бы мы ні былі — дзецьмі або дарослымі, багатымі або не вельмі, маладымі або пажылымі, ёсць адзіны бясцэнны здабытак. Гэта наша кра і на, Беларусь — цёплы, абжыты і ўтульны дом, які мы павінны перадаць новым пакаленням бяспечным і абавязкова паспяховым.

Не заўсёды было лёгка і проста, і не ўсё, што мы планавалі, збылося. Але ўсё ж такі нам гэты год больш запомніцца падзеямі, якія пакінулі добры след у гісторыі.

Мы непасрэдна падышлі да паспяховага вырашэння дэмаграфічнай праблемы. Упершыню пасля 1990 года забяс-

печаны прырост насельніцтва кра і ны. Дадзены старт суперінавацыйнаму праекту — будаўніцтву Беларускай атамнай электрастанцыі. Сабраны першы 450-тонны БелАЗ-гігант.

Мы пабудавалі больш за

мільёнаў квадратных метраў жылля. Наш экспарт прадуктаў харчавання ўпершыню перасягнуў 5 мільярдаў долараў.

У адыходзячым годзе мы сталі багацейшымі і ў простым чалавечым шчасці. У Беларусі згуляна на 10 тысяч больш вяселляў і нарадзілася амаль на

тысячы больш дзяцей, чым у 2012 годзе.

Таму наша краі на ўпэўнена ўваходзіць у лік 50 дзяржаў — лідараў па індэксе чалавечага развіцця ў сусветным рэйтынгу Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Напэўна, камусьці з нас пашанцавала больш, камусьці — менш. Аднак цяпер, чакаючы бой гадзінніка, мы спадзяёмся, што новы год будзе больш шчодры і больш паспяховы, чым стары, і ўсё ў нас атрымаецца.

Але, вядома ж, загадваючы жаданні і строячы планы, мы павінны разумець: калі ў мінулым годзе мы не дабіліся чагосьці, значыць, самі не вельмі стара-

ліся і намагаліся. Значыць, самі вінаватыя. А ўсе добрыя змены адбудуцца, толькі калі мы ўкладзём у іх сваю працу і розум.

Трэба будзе прыкласці максімум намаганняў, каб не разгубіць дасягнутае, рушыць наперад, разлічваючы ў першую чаргу на ўласныя сілы і ўнутраныя рэзервы, якія трэба ўмела выкарыстоўваць.

Закон жыцця просты — усё, што дастаецца дарма, знікае, як пясок скрозь пальцы. Надзейна толькі тое, што здабыта сумленнай і руплівай працай.

Паважаныя сябры!

Беларусь называюць краінай добрых людзей. Справа гонару для кожнага з нас праявіць свае душэўныя якасці ў надыходзячым Годзе гасціннасці.

Усім разам трэба пранікнуцца пачуццём адказнасці за чысціню і ўтульнасць, за ветлівасць у абыходжанні, за дабрабыт роднай зямлі, навучыцца дапамагаць адзін аднаму, і асабліва — дзецям і старым. Стаць больш чулымі, клапатлівымі, уважлівымі і міласэрнымі, памятаючы, што кожнае імгненне жыцця бясцэннае і непаўторнае.

У гэтыя ўрачыстыя мінуты я хачу сказаць добрыя словы кожнаму з вас. Павіншаваць нашых бацькаў і маці, братоў і сясцёр, дзяцей і ўнукаў.

Асаблівая ўдзячнасць, вядома ж, нашым любімым і любячым жанчынам, якія ахоўваюць наш мужчынскі спакой. Вы дорыце нам добры настрой, сілы, жаданне ісці наперад, ствараць і мяняць да лепшага наша жыццё.

У гэты цудоўны святочны вечар хочацца сказаць самыя добрыя словы нашым настаўнікам і ўрачам — захавальнікам нашых душ і сэрцаў, чые мудрасць і клопат даруюць нам веды і здароўе.

Нашым вучоным, дапытлівы розум якіх абнаўляе і змяняе свет.

Нашым спецыялістам, рабочым, будаўнікам, нашым сялянам, рукамі якіх ствараецца наш матэрыяльны дастатак і дабрабыт.

Людзям у пагонах, якія ахоўваюць мір, закон і парадак.

Усім, хто ўносіць сваю лепту ў будаўніцтва нашага агульнага беларускага дома.

Давайце ў наступным годзе будзем цаніць і берагчы адзін аднаго, падаючы прыклад нашым дзецям. Бо свет стаі ць не на сланах і кітах, як думалі ў старажытнасці. І не на грашах, як некаторыя думаюць цяпер. Ён спрадвеку стаяў і трымаецца цяпер на любові і клопаце.

І навагодняя ноч — самы час успомніць аб гэтым.

Міру, дабра і любові вам, дарагія сябры!

З Новым годам!

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.