Вы тут

Хроніка апошніх падзей


Мер­кель атры­ма­ла траў­му пад­час ка­тан­ня на лы­жах

Фе­дэ­раль­ны канц­лер Гер­ма­ніі Ан­ге­ла Мер­кель атры­ма­ла пе­ра­лом кос­так та­за, ка­та­ю­чы­ся на лы­жах у Швей­ца­рыі. Пад­крэс­лі­ва­ец­ца, што Ан­ге­ла Мер­кель ка­та­ла­ся на бе­га­вых, а не на гор­ных лы­жах. Для ля­чэн­ня ад атры­ма­най траў­мы канц­ле­ру прый­дзец­ца пры­трым­лі­вац­ца па­сцель­на­га рэ­жы­му на пра­ця­гу блі­жэй­шых трох тыд­няў, што ўня­се ка­рэк­ты­вы ў яе пра­цоў­ны гра­фік. Не­каль­кі за­пла­на­ва­ных па­ез­дак давядзецца адмяніць. Ан­ге­ле Мер­кель 59 га­доў, яна зай­мае па­са­ду фе­дэ­раль­на­га канц­ле­ра Гер­ма­ніі з 21 ліс­та­па­да 2005 го­да, з'яў­ля­ец­ца лі­да­рам Хрыс­ці­ян­ска-дэ­ма­кра­тыч­на­га са­ю­за Гер­ма­ніі.

У Поль­шчы бу­дуць на­заўж­ды ад­бі­раць пра­вы ў п'я­ных кі­роў­цаў, ві­на­ва­тых у смя­рот­ных ава­ры­ях

Пас­ля смя­рот­най ава­рыі з шас­цю за­гі­ну­лы­мі, ві­на­ва­тым якой ака­заў­ся не­цвя­ро­зы кі­роў­ца, поль­скі ўрад пад­рых­та­ваў і ўзгад­ніў па­кет рэ­ка­мен­да­цый, якія ты­чац­ца ба­раць­бы з п'ян­ствам за ру­лём. Ад­ным з но­ва­ўвя­дзен­няў бу­дзе па­жыц­цё­вае па­збаў­лен­не пра­воў для кі­роў­цаў, якія ў не­цвя­ро­зым ста­не ста­лі ві­на­ва­ты­мі ў смя­рот­ных зда­рэн­нях або ава­ры­ях, якія пры­вя­лі да цяж­ко­га ка­лец­тва. Прэм'­ер-мі­ністр Поль­шчы До­нальд Туск за­явіў, што іс­тот­на па­вя­лі­чац­ца і штра­фы за кі­ра­ван­не ў не­цвя­ро­зым ста­не. На­прык­лад, у пер­шы раз та­ко­му кі­роў­цу прый­дзец­ца за­пла­ціць пяць ты­сяч зло­тых (пры­клад­на 1600 до­ла­раў), а ў вы­пад­ку паў­тор­на­га ін­цы­дэн­ту штраф скла­дзе мі­ні­мум 10 ты­сяч зло­тых. Яшчэ ад­на ме­ра ў ба­раць­бе з п'я­ны­мі кі­роў­ца­мі — аб­ста­ля­ван­не аў­та­ма­бі­ляў ал­ка­тэс­та­ра­мі. Та­кія пры­ла­ды па­він­ны быць уста­ля­ва­ны ва ўсіх аў­та­ма­бі­лях да 2015 го­да.

Уся­го адзін ме­сяц без спірт­но­га мо­жа іс­тот­на змя­ніць стан ар­га­ніз­ма

Спе­цы­я­ліс­ты вы­свет­лі­лі, як уплы­вае на ар­га­нізм ад­мо­ва ад спірт­но­га пра­цяг­лас­цю ў ме­сяц. Аказ­ва­ец­ца, «су­хі ме­сяц» да­зва­ляе зні­зіць уз­ро­вень ха­лес­тэ­ры­ну, па­ху­дзець, па­леп­шыць рэ­жым сну і па­вы­сіць ак­тыў­насць на пра­цы. У цэ­лым жа пе­чань атрым­лі­вае маг­чы­масць ад­на­віц­ца, пе­рад­ае The Daіly Maіl. Як па­ка­за­ла да­сле­да­ван­не Ка­ра­леў­ска­га шпі­та­ля Лон­да­на, у ся­рэд­нім ад­мо­ва ад ал­ка­го­лю на пяць тыд­няў да­зва­ля­ла скі­нуць 1,5 кі­ла­гра­ма, зні­зіць уз­ро­вень ха­лес­тэ­ры­ну на 5%, уз­ро­вень тлу­шчу ў пе­ча­ні — на 15%, а па­каз­чы­кі цук­ру — амаль на чвэрць. Трэ­ба ска­заць, ге­па­то­ла­гі звы­чай­на ўстрым­лі­ва­юц­ца ад ка­мен­та­ры­яў ад­нос­на ка­рыс­ці ад­мо­вы ад спірт­но­га для лю­дзей, якія п'юць ва ўме­ра­ным аб'­ёме. Як пра­ві­ла, яны фа­ку­сі­ру­юц­ца на праб­ле­мах ал­ка­го­лі­каў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».