Вы тут

Цуд у Віфліемскую ноч


«З гіс­то­рыі бат­лей­кі і шоп­кі на Бе­ла­ру­сі» — вы­ста­ву пад та­кой наз­вай на­ла­дзі­лі ў Гро­дзен­скім дзяр­жаў­ным му­зеі гіс­то­рыі рэ­лі­гіі па іні­цы­я­ты­ве яго ды­рэк­та­ра Люд­мі­лы КАР­НІ­ЛА­ВАЙ.

Ве­да­е­це, якая наз­ва ў яру­саў бе­ла­рус­кай бат­лей­кі? Што вы­смей­ва­ла­ся на­шы­мі прод­ка­мі? І што мож­на зра­біць сён­ня з паш­то­вай скрын­кі і пе­нап­лас­ту? Аб гэ­тым чы­та­чам «Звяз­ды» рас­каз­вае аў­тар вы­ста­вы, стар­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік му­зея Алі­на ХАМ­КО.

9-16

«Зям­ля» і «не­ба»

Ад­ну з бат­ле­ек, што прад­стаў­ле­на на вы­ста­ве, вы­ра­біў у 2000 го­дзе мін­ча­нін Фё­дар Са­ро­ка. Гэ­та не­вя­лі­кая хат­няя бат­лей­ка, якая пры­зна­ча­ец­ца май­стра­мі для сва­іх дзя­цей, уну­каў і зна­ё­мых. А зроб­ле­на яна са звы­чай­най… паш­то­вай скры­ні, ляль­кі — з пе­нап­лас­ту. Хтось­ці, пэў­на, гэ­тыя ма­тэ­ры­я­лы вы­кі­не, ад­нак у ча­ла­ве­ка з уме­лы­мі ру­ка­мі ні­чо­га не пра­пад­зе і мо­жа атры­мац­ца вось та­кая пры­га­жосць. Не прос­та рэч для ка­ры­стан­ня ў гас­па­дар­цы, а мас­тац­кі твор, якім з ХVІ ста­год­дзя з'яў­ля­ец­ца на бе­ла­рус­кіх зем­лях бат­ле­еч­ны тэ­атр.

Бат­лей­ка і шоп­ка, якія бу­ду­юц­ца на Ка­ля­ды ў кас­цё­лах, бя­руць па­ча­так з міс­тэ­рыі. У Х–ХІ ста­год­дзях у хра­мах За­ход­няй Еў­ро­пы пад­час ма­літ­вы ста­я­лі моўч­кі кле­ры­кі, апра­ну­тыя ў адзен­не пра­ро­каў (Дзе­ва Ма­рыя, Іо­сіф, па­сту­хі, ка­ра­лі). Пры­чым ка­лі по­стаць бы­ла жа­но­чай, то аба­вяз­ко­ва — з мас­кай. По­тым, ка­лі гэ­тае прад­стаў­лен­не вы­хо­дзіць з хра­маў на пло­шчы, тэ­ма­ты­ка бы­ла ўжо не толь­кі рэ­лі­гій­най. Ад­сюль, пэў­на, і ідэя ме­на­ві­та двух'­ярус­най бат­лей­кі, якая рас­паў­сю­дзі­ла­ся на на­шых зем­лях. Верх­ні ярус («не­ба») сім­ва­лі­зуе мес­ца, дзе на­ра­дзіў­ся Ісус: ён пры­зна­ча­ны для сцэн на біб­лей­скія тэ­мы. А на ніж­нім, больш сціп­ла аформ­ле­ным яру­се («зям­ля»), дэ­ман­стра­ва­лі­ся сцэ­ны бы­та­во­га ха­рак­та­ру. Пры­чым ляль­кі, што зна­хо­дзі­лі­ся на дру­гім па­вер­се бат­лей­кі, ні­ко­лі не з'яў­ля­лі­ся на пер­шым. Як і пер­са­на­жы тэ­ат­раль­на­га дзей­ства з пер­ша­га па­вер­ха не мо­гуць з'я­віц­ца на дру­гім. Ляль­кі ра­бі­лі­ся на стрыж­нях, бат­ле­еч­нік ва­дзіў імі па шчы­лі­нах у пад­ло­зе і га­ва­рыў за іх. Дзве ру­кі — дзве ляль­кі, і, ад­па­вед­на, дыя­лог па­між імі.

Фор­ма тра­ды­цый­най бе­ла­рус­кай бат­лей­кі вель­мі прос­тая — скры­ня ці ша­фа. Ка­лі ў ель­нен­скай бат­лей­цы, якая па­на­ва­ла на Го­мель­шчы­не ў кан­цы XVІІІ-ХІХ ста­год­дзі, увер­се ба­чым веж­кі хра­ма, то ма­гі­лёў­ская ўяў­ляе са­бой звы­чай­ную скры­ню. Ад­куль та­кая фор­ма? Яна звя­за­на з ал­та­ра­мі, што ка­лісь­ці бы­лі ў хра­мах За­ход­няй Еў­ро­пы. Яны бы­лі не та­кія, як ця­пер (вя­лі­кія, ста­цы­я­нар­ныя), а ма­лыя, пе­ра­нос­ныя. І ка­лі па­ча­лі рас­паў­сюдж­вац­ца но­выя, вя­лі­кія ал­та­ры, то ста­рыя ад­праў­ля­лі­ся ў глы­бін­ку, у хра­мы, раз­ме­шча­ныя да­лё­ка ад га­ра­доў. Але ж там так­са­ма ўжо з'я­ві­лі­ся но­выя ал­та­ры. Ста­рыя ўжо не па­трэб­ны? Не, яны не зні­ка­юць, а пе­ра­ўтва­ра­юц­ца ў бат­лей­кі.

«Каб ва­ла­сы не ба­ле­лі, трэ­ба па­га­ліць га­ла­ву»

Спа­чат­ку з бат­лей­ка­мі ха­дзі­лі пе­ра­важ­на се­мі­на­рыс­ты, і та­ды, без­умоў­на, больш ува­гі на­да­ва­лі верх­ня­му, біб­лей­ска­му яру­су бат­лей­кі, дзе ад­бы­ва­ла­ся прад­стаў­лен­не па­вод­ле На­ра­джэн­ня Ісу­са Хрыс­та. А ка­лі ў ХІХ ста­год­дзі бат­лей­ка­мі за­ня­лі­ся ра­мес­ні­кі, то на ніж­нім яру­се ра­зам з тра­ды­цый­най дра­май «Цар Ірад» па­ча­лі раз­ві­вац­ца ўся­ля­кія жар­таў­лі­выя, са­ты­рыч­ныя сцэн­кі.

Якія ляль­кі бы­лі ў ніж­нім яру­се бат­лей­кі? Яны прад­стаў­ля­лі лю­дзей, якія жы­лі на на­шых зем­лях, — бе­ла­ру­саў, укра­ін­цаў, лі­тоў­цаў, та­тар, па­ля­каў, рус­кіх…Пры­чым ка­лі гэ­ты быў рус­кі сал­дат, то і га­ва­рыў ён пад­час прад­стаў­лен­ня па-рус­ку. А па­ныч — на поль­скай мо­ве.

Што вы­смей­ва­ла­ся? Як і ў мно­гіх кра­і­нах све­ту, тэ­ма­мі жар­таў бы­лі ля­но­та, дур­но­та, не­пра­фе­сі­я­на­лізм. На­прык­лад, пры­хо­дзіць ма­ла­дая, пры­го­жая, зда­ро­вая па­нен­ка да док­та­ра і ка­жа: «Мне ўсё ба­ліць. І га­ла­ва, і шыя, і зу­бы». І док­тар ёй ад­каз­ваў: «Каб ва­ла­сы не ба­ле­лі, трэ­ба па­га­ліць га­ла­ву. Каб шыя не ба­ле­ла, трэ­ба ве­ніч­кам з шал­фею яе па­біць. А ка­лі зу­бы пач­нуць ба­лець, трэ­ба іх вы­бі­ваць». Па­нен­ка вель­мі хут­ка ра­бі­ла­ся зда­ро­вая. Пас­ля ча­го яны з док­та­рам па­чы­на­лі тан­ца­ваць. Але тут, на «зям­лі», вя­до­ма, маг­лі быць не толь­кі жар­ты, але і кры­ты­ка. Та­му ўла­ды да­во­лі на­сця­ро­жа­на ста­ві­лі­ся да бат­ле­еч­ні­каў, бо нель­га бы­ло пра­кант­ра­ля­ваць, што яны ска­жуць пад­час та­го ці ін­ша­га прад­стаў­лен­ня.

…У ХХ ста­год­дзі бат­лей­ка па­чы­нае ў Бе­ла­ру­сі зні­каць. Вя­до­ма, што ў 1915 го­дзе ў Мін­ску бы­ло бат­ле­еч­нае прад­стаў­лен­не для сал­дат, якія ва­я­ва­лі ў Пер­шую су­свет­ную вай­ну. А ў 1923 го­дзе бат­лей­ку па­каз­ваў бе­ла­рус­кі па­віль­ён на сель­ска­гас­па­дар­чай вы­ста­ве ў Маск­ве. Праў­да, у наш час бат­ле­еч­нае мас­тац­тва ад­ра­джа­ец­ца — і ў мас­тац­кім ка­ле­джы ў Мі­ры, і ў Лід­скім цэнт­ры ра­мёст­ваў і тра­ды­цый­най куль­ту­ры «Спад­чы­на», і ў ін­шых рэ­гі­ё­нах.

Тры ка­ра­лі, вярб­люд і слон

Ка­ляд­ная вы­ста­ва зна­ё­міць так­са­ма з тра­ды­цы­яй шоп­кі, якая з ХІ­ІІ ста­год­дзя рых­ту­ец­ца да свя­та Бо­жа­га На­ра­джэн­ня ў кас­цё­лах. На­прык­лад, упер­шы­ню дэ­ман­стру­юц­ца скульп­ту­ры сла­на і вярб­лю­да, якія бы­лі зроб­ле­ны на на­шых зем­лях у 1920‑я га­ды. Іх пе­ра­даў му­зею ксёндз Гро­дзен­ска­га фран­цыс­кан­ска­га кас­цё­ла Юзаф Ма­кар­чык.

Якая су­вязь свя­та Бо­жа­га На­ра­джэн­ня з гэ­ты­мі эк­за­тыч­ны­мі для на­шых зем­ляў жы­вё­ла­мі? Маг­чы­ма, ме­на­ві­та на вярб­лю­дзе, як рас­каз­вае еван­ге­ліст Мац­вей, да Ісу­са пры­еха­лі ка­ра­лі. А так­са­ма ў гэ­тай экс­пе­ды­цыі, не вы­клю­ча­на, быў і слон. Што ты­чыц­ца пер­са­на­жаў шоп­кі — трох ка­ра­лёў, то звы­чай­на ляль­кі, што іх сім­ва­лі­зу­юць, вы­гля­да­юць як муж­чы­ны вель­мі ма­ла­до­га, ся­рэд­ня­га і ста­ла­га ўзрос­ту. А ка­лі ад­бы­лі­ся вя­лі­кія геа­гра­фіч­ныя ад­крыц­ці, то іх ста­лі ра­біць прад­стаў­ні­ка­мі трох рас, та­му адзін з ка­ра­лёў заў­сё­ды з цём­най ску­рай.

Скульп­ту­ры вярб­лю­да і сла­на з фран­цыс­кан­ска­га кас­цё­ла ад­на­віў рэ­стаў­ра­тар Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі рэ­лі­гіі Ула­дзі­мір Кіс­лы. Та­лент гэ­та­га май­стра, да­рэ­чы, не­каль­кі га­доў та­му па­слу­жыў вяр­тан­ню да жыц­ця ме­ха­ніч­най шоп­кі ў гэ­тым кас­цё­ле, а ра­ней ён удзель­ні­чаў у рэ­кан­струк­цыі ма­гі­лёў­скай бат­лей­кі.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.