Вы тут

Навагодняя зорка, «успыхні» ўначы!


Два тыдні та­му на ма­ім пад­акон­ні­ку з'я­ві­ла­ся не­звы­чай­ная рас­лі­на, якая ні­бы­та га­рыць — та­кі не­звы­чай­ны ў яе ко­лер. Гэ­та пу­ан­се­тыя, што сва­і­мі яр­ка-ру­жо­вы­мі пры­квет­ка­мі ства­ры­ла ў на­шай ква­тэ­ры са­праўд­ны свя­точ­ны на­строй.

9-24

Пу­ан­се­тыя, або ма­ла­чай най­пры­га­жэй­шы, вось ужо амаль два ста­год­дзі з'яў­ля­ец­ца са­май па­пу­ляр­най хат­няй рас­лі­най на Ка­ля­ды і Но­вы год. Пу­ан­се­тыя най­пры­га­жэй­шая (Poіnsettіa pulcherrіma) — куст з ся­мей­ства ма­ла­чай­ных, які ў на­ту­раль­ным ася­род­дзі рас­це ў Мек­сі­цы. Ка­лі раз­ла­маць ліст пу­ан­се­тыі, то з'я­віц­ца бе­лы сок, які мо­жа вы­клі­каць раз­драж­нен­не ску­ры і алер­гію. Сла­ву­ты шы­коў­ны «ка­ляд­ны» вы­гляд гэ­тай рас­лі­не на­да­юць пры­квет­кі — буй­нае кант­раст­нае ліс­це на са­мым вер­се ато­жыл­каў. Та­кое ліс­це ў пры­род­ных умовах заў­сё­ды яр­ка-чыр­во­нае, ад­нак за шмат га­доў се­лек­цыі бы­лі вы­ве­дзе­ны га­тун­кі «на­ва­год­няй зор­кі» з ру­жо­вы­мі, жоў­ты­мі, пер­сі­ка­вы­мі, крэ­ма­вы­мі і на­ват пля­міс­ты­мі пры­квет­ка­мі. Ча­роў­ныя пры­квет­кі пу­ан­се­тыі тры­ма­юц­ца на рас­лі­не толь­кі не­каль­кі тыд­няў. А вось квет­кі яе не­са­ма­ві­тыя — дроб­ныя і жоў­та-зе­ле­на­ва­тыя.

На­ва­год­няя зор­ка мае доў­гую гіс­то­рыю. Ацтэ­кі, пер­шыя знаў­цы пу­ан­се­тыі (яны на­зы­ва­лі рас­лі­ну cuetlaxochіtl), вы­ка­рыс­тоў­ва­лі яе чыр­во­ныя пры­квет­кі ў якас­ці на­ту­раль­на­га фар­ба­валь­ні­ка для кас­ме­ты­кі і тка­нін, а бе­лы сок — для ля­чэн­ня га­рач­кі. Жы­ха­ры ЗША да­ве­да­лі­ся пра мек­сі­кан­скую «зор­ку» дзя­ку­ю­чы на­ма­ган­ням Дж.Р. Пай­нсе­та (1779—1851) — ле­ка­ра і ба­та­ні­ка, яко­га прэ­зі­дэнт Мэ­ды­сан пры­зна­чыў пер­шым аме­ры­кан­скім ам­ба­са­да­рам у Мек­сі­цы. Са­праўд­ным за­хап­лен­нем Пай­нсе­та бы­ла, ад­нак, зу­сім не па­лі­ты­ка, а ба­та­ні­ка. Упер­шы­ню ўба­чыў­шы най­пры­га­жэй­шую «зор­ку» ў ко­ле­ры ў Мек­сі­цы ў 1828 го­дзе, Пай­нсет тут жа ад­пра­віў не­каль­кі ўзо­раў у свае аран­жа­рэі ў Грын­ві­ле (Паўд­нё­вая Ка­ра­лі­на), дзе паз­ней стаў раз­мна­жаць пу­ан­се­тыю і рас­сы­лаць яе ў ба­та­ніч­ныя са­ды. У 1830‑х га­дах на­ва­год­няя зор­ка тра­пі­ла ў ка­мер­цый­ную вы­твор­часць і не­ўза­ба­ве зда­бы­ла вя­до­масць пад імем свай­го пер­ша­ад­кры­ва­льні­ка. З Аме­ры­кі тра­ды­цыя куп­ляць пу­ан­се­тыю для ўпры­га­жэн­ня до­ма на Ка­ля­ды і Но­вы год тра­пі­ла ў Еў­ро­пу.

Каб за­ха­ваць на­бы­тую пу­ан­се­тыю ў яе са­мым ча­роў­ным вы­гля­дзе як ма­га даў­жэй, па­стаў­це яе на со­неч­ны бок, за­бяс­печ­це па­ста­ян­ную тэм­пе­ра­ту­ру па­вет­ра ка­ля 20 гра­ду­саў цяп­ла ўдзень і не ні­жэй за 16 уна­чы і пад­трым­лі­вай­це грунт у віль­гот­ным ста­не. Не­аб­ход­на вы­клю­чыць скраз­ня­кі і лю­бое ўздзе­ян­не хо­ла­ду (на­прык­лад, до­тык ліс­ця да на­сты­лай шы­бы), бо на­ша «зор­ка» вель­мі да­лі­кат­ная і лёг­ка скі­дае ліс­це і пры­квет­кі пры пер­шых пры­кме­тах дыс­кам­фор­ту.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».