З першых дзён года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Беларусі ад 27 снежня 2013 года №574 «Аб прадастаўленні грамадзянам Рэспублікі Беларусь крэдытаў на льготных умовах для аплаты экстракарпаральнага апладнення», паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе Беларусбанка.
Права на атрыманне льготнага крэдыту маюць жанчыны, якія з'яўляюцца грамадзянкамі нашай краіны і якім аказваецца такая медыцынская дапамога па лініі ЭКА. Крэдыт даецца Беларусбанкам у беларускіх рублях, тэрмінам да 5 гадоў, з выплатай працэнтаў за карыстанне ім у памеры 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка (на 8 студзеня — 11,75% гадавых) шляхам пералічэння грашовых сродкаў на бягучыя (разліковыя) рахункі арганізацый аховы здароўя.
Максімальная сума льготнага крэдыту не павінна перавышаць 300 базавых велічынь, устаноўленых на дату заключэння крэдытнага дагавора. На перыяд атрымання самой жанчынай або яе мужам дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, які нарадзіўся з ужываннем ЭКА, грамадзяне маюць права атрымаць адтэрміноўку ў пагашэнні запазычанасці па льготным крэдыце, уключаючы працэнты за карыстанне ім.
Сяргей КУРКАЧ.
Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.