Вы тут

«Габустан»: мост дружбы паміж Беларуссю і Азербайджанам


Ся­род прад­стаў­ні­коў ін­шых эт­ніч­ных мен­шас­цяў, якія жы­вуць у Бе­ла­ру­сі, азер­бай­джан­цы зай­ма­юць сваю, до­сыць не­ма­лую пра­сто­ру. Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» су­стрэў­ся з кі­раў­ні­ком куль­тур­на-асвет­ніц­ка­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Га­бу­стан» Бах­шы Ган­ба­ра­вым. Ён уз­на­чаль­вае су­полку азер­бай­джан­цаў у Бе­ла­ру­сі больш за во­сем га­доў. А та­ва­рыст­ва «Га­бу­стан», між ін­шым, бы­ло ство­ра­на ў Мін­ску яшчэ ў ча­сы СССР, на­пры­кан­цы 1989 го­да.

11-46

— Бах­шы, ска­жы­це, ка­го аб'­яд­ноў­вае ва­ша гра­мад­скае та­ва­рыст­ва?

— Дзве­ры на­шай ар­га­ні­за­цыі ад­чы­не­ны для ўсіх азер­бай­джан­цаў Бе­ла­ру­сі. Да­рэ­чы, у рэс­пуб­лі­цы жы­ве не­дзе ка­ля 20 ты­сяч азер­бай­джан­цаў. Перш-на­перш — у Мін­ску. А яшчэ — у буй­ных га­ра­дах, у аб­лас­ных цэнт­рах. Але ёсць і тыя, хто звя­заў свой лёс з бе­ла­рус­кай вёс­кай. Жы­вуць на­шы су­ро­дзі­чы і ў аг­ра­га­рад­ках, зай­ма­юц­ца сель­скай гас­па­дар­кай. Ся­род пен­сі­я­не­раў-азер­бай­джан­цаў — бы­лыя стар­шы­ні бе­ла­рус­кіх кал­га­саў. Хтось­ці і за­раз пра­цуе фер­ме­рам...

— А ўво­гу­ле як усё па­чы­на­ла­ся?

— Іні­цы­я­ты­ву па­яд­нан­ня азер­бай­джан­цаў у Бе­ла­ру­сі ў каст­рыч­ні­ку 1989 го­да пра­яві­лі азер­бай­джан­скія сту­дэн­ты, якія са­бра­лі­ся ў ін­тэр­на­це по­лі­тэх­ніч­на­га ін­сты­ту­та. Ха­це­ла­ся сяб­ра­ваць, быць ра­зам, ус­па­мі­наць пра род­ны дом. Та­ды яшчэ ні­хто з ма­ла­дых лю­дзей не ве­даў, як скла­дзец­ца яго лёс, дзе зной­дзе ён свой ста­лы пры­ту­лак. Мы ж бы­лі пад уплы­вам са­вец­ка­га мыс­лен­ня. Лёг­ка бы­ло ванд­ра­ваць па бяз­меж­най пра­сто­ры вя­лі­кай кра­і­ны. Аду­ка­цыю мож­на бы­ло атры­маць у Бе­ла­ру­сі, пас­ля ні­хто не вы­клю­чаў маг­чы­мас­ці апы­нуц­ца па раз­мер­ка­ван­ні на Поў­на­чы аль­бо ў ся­бе на ра­дзі­ме, у Азер­бай­джа­не.

Сту­дэнц­кую су­поль­насць за­ўва­жы­лі ста­рэй­шыя. А ў Бе­ла­ру­сі на­шы зем­ля­кі пра­ца­ва­лі вы­клад­чы­ка­мі ў ін­сты­ту­тах, ін­жы­не­ра­мі на за­во­дах, пра­ра­ба­мі і на­чаль­ні­ка­мі ўчаст­каў на бу­даў­ніц­тве, ура­ча­мі ў баль­ні­цах. Та­ды і пра­яві­лі сваю ак­тыў­насць, ар­га­ні­за­тар­скія здоль­нас­ці Фік­рэт Эй­ку­ла­еў, За­кір Ма­ме­даў, Іх­ці­бар Ма­ме­даў, Ка­хін Абі­лаў, Рэй­ман Іс­ма­іл-за­дэ, Ка­міль Ка­мал.

— Ка­ма­ла доб­ра ве­да­юць бе­ла­рус­кія ама­та­ры вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва...

— Мы га­на­рым­ся, што азер­бай­джан­цаў у Бе­ла­ру­сі прад­стаў­ляе та­кі ле­ген­дар­ны мас­так, як Ка­міль Ка­мал. Не­ад­ной­чы ў Мін­ску ла­дзі­лі­ся яго пер­са­наль­ныя вы­стаў­кі. Кар­ці­ны на­ша­га зем­ля­ка ўпры­гож­ва­юць му­зеі і га­ле­рэі роз­ных кра­ін све­ту.

А коль­кі сярод яр­кіх, зна­ка­мі­тых спарт­сме­наў Бе­ла­ру­сі азер­бай­джан­цаў! Адзін з іх — Ка­ман­дар Ма­джы­даў — уз­на­чаль­ваў «Га­бу­стан» у 1994—1998 гг. Ка­ман­дар — чэм­пі­ён Алім­пій­скіх гуль­няў, двух­крат­ны чэм­пі­ён све­ту, трох­крат­ны чэм­пі­ён Еў­ро­пы па грэ­ка-рым­скай ба­раць­бе. Ка­ля ся­мі га­доў на ча­ле «Га­бу­ста­на» быў за­слу­жа­ны май­стар спор­ту Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь На­цік Ба­гі­раў. Ён з'яў­ляў­ся ка­пі­та­нам збор­ных Бе­ла­ру­сі па дзю­до і сам­ба. На­цік Ба­гі­раў — ча­ты­рох­крат­ны чэм­пі­ён све­ту, пя­ці­крат­ны чэм­пі­ён Еў­ро­пы, ула­даль­нік мно­гіх ін­шых спар­тыў­ных уз­на­га­род. Вы­со­кіх спар­тыў­ных вы­шынь да­сяг­ну­лі За­біт Са­ме­даў, Аслан Ага­еў, Эль­ман Вер­дзі­еў, Гю­лон Са­ла­еў і іншыя.

Не ма­гу не зга­даць вы­клад­чы­ка БНТУ кан­ды­да­та тэх­ніч­ных на­вук Алес­ке­ра Явар-аглу Іс­ма­і­ла­ва. Доб­ра вя­до­мы ў бу­даў­ні­чай га­лі­не Бе­ла­ру­сі Гар­маз Му­ра­дзін Са­ды­еў, які доў­гі час ўзна­чаль­ваў буй­ныя бу­даў­ні­чыя ар­га­ні­за­цыі ў Го­ме­лі і Брэс­це. Эка­на­міч­ныя ўза­е­ма­ад­но­сі­ны на­шых кра­ін вы­ву­чае кан­ды­дат эка­на­міч­ных на­вук Фар­ман Юсу­баў. Суд­дзя між­на­род­на­га ар­біт­раж­на­га су­да Гюль-ага Са­ла­еў — кан­ды­дат юры­дыч­ных на­вук, вя­до­мы ў Мін­ску ад­ва­кат. Лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­міі Бе­ла­ру­сі, пра­фе­сар Ра­уф Са­ды­хаў з'яў­ля­ец­ца за­гад­чы­кам ка­фед­ры ў БДУ­ІР.

— Бах­шы, а як вы па­тра­пі­лі ў Бе­ла­русь, як даў­но ваш лёс звя­за­ны з на­шай кра­і­най?

— Я ў Бе­ла­ру­сі з 1984 го­да. Ад­сюль і на служ­бу ў вой­ска па­тра­піў. Пас­ля за­кон­чыў Мін­скі ар­хі­тэк­тур­на-бу­даў­ні­чы тэх­ні­кум. У 1991 го­дзе па­сту­піў на юры­дыч­ны фа­куль­тэт Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэ­та. За­тым яшчэ за­кон­чыў Ака­дэ­мію кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Зай­ма­ю­ся рэ­ста­ран­ным біз­не­сам. Як ад­зна­ка ма­ёй ра­бо­ты — пры­знан­не леп­шым прад­пры­маль­ні­кам і ў Мін­ску, і ў Бе­ла­ру­сі.

— Усё ж та­кі ў гра­мад­стве іс­нуе мер­ка­ван­не, што азер­бай­джан­цы ў асноў­ным ганд­лю­юць на рын­ку...

— Вы­каз­ван­ні ча­сам зда­ра­юц­ца і больш вост­рыя... Але да­вай­це па­раз­ва­жа­ем. І тыя азер­бай­джан­цы, што ганд­лю­юць на рын­ку, — пра­ца­даў­цы, яны ар­га­ні­зоў­ва­юць ра­бо­чыя мес­цы. А яшчэ пла­цяць арэн­ду, да­юць за­ро­бак як мі­ні­мум 3 і бо­лей ча­ла­ве­кам. Што ў гэ­тым дрэн­на­га? Між ін­шым, та­кі вось факт. У Мін­ску і Мін­скай воб­лас­ці — ка­ля 7 ты­сяч азер­бай­джан­цаў. З іх не больш за 700 пра­цуе на рын­ку. І гэ­та ў асноў­ным — тыя лю­дзі, якія атры­ма­лі від на жы­хар­ства. Мае зем­ля­кі вя­зуць ак­тыў­на сваю га­род­ні­ну, са­да­ві­ну. На­ват буль­бу вя­зуць, як ні дзіў­на. Спра­ва ў тым, што ў нас буль­ба вы­спя­вае ўжо ў кан­цы кра­са­ві­ка. І ў кан­цы кра­са­ві­ка—маі мож­на ганд­ля­ваць. А ў Бе­ла­ру­сі яшчэ толь­кі ідуць па­сад­кі. А гра­на­ты, со­кі, кам­по­ты, джэ­мы — зда­ец­ца, што са­мыя леп­шыя ме­на­ві­та з Азер­бай­джа­на. Але ж ганд­лё­вым бу­фе­рам з'яў­ля­ец­ца Ра­сія. Ка­ля 60 пра­цэн­таў та­го, што вы­во­зіц­ца, за­ста­ец­ца на пе­ра­ва­лач­ных ба­зах у Да­ге­ста­не. Пры­воз у Бе­ла­русь па­тра­буе, зра­зу­ме­ла, да­дат­ко­вых за­трат. Та­му мы і пла­ну­ем за­раз ад­крыць ганд­лё­вы дом Азер­бай­джа­на ў Бе­ла­ру­сі. Спа­дзя­ю­ся, што гэ­та па­шы­рыць ганд­лё­выя зно­сі­ны па­між на­шы­мі кра­і­на­мі.

Яшчэ і та­кая ста­тыс­ты­ка: больш за па­ло­ву ма­іх су­ай­чын­ні­каў, якія зай­ма­юц­ца ганд­лем, утрым­лі­ва­юць ганд­лё­выя пункты, прад­пры­ем­ствы са штат­ным рас­кла­дам ра­бот­ні­каў у 40 і бо­лей ча­ла­век. Ка­ля двац­ца­ці азер­бай­джан­цаў — гас­па­да­ры рэ­ста­ра­наў, ка­вяр­няў. Да­рэ­чы, у гэ­тай спра­ве мы вель­мі ўваж­лі­выя да раз­віц­ця на­цы­я­наль­най азер­бай­джан­скай кух­ні. І мяр­ку­ю­чы па коль­кас­ці на­вед­валь­ні­каў, лі­чу, што мін­ча­нам, бе­ла­ру­сам гэ­та па­да­ба­ец­ца. А раз­ві­ваць на­цы­я­наль­ную кух­ню ін­шай кра­і­ны — кло­пат не з лёг­кіх. Та­му пры­цяг­ва­ем да гэ­тай спра­вы вы­ключ­на азер­бай­джан­цаў, ка­гось­ці ад­праў­ля­ем на ву­чо­бу ў Ба­ку. Каб га­та­ваць са­праў­ды азер­бай­джан­скія стра­вы, трэ­ба на­ра­дзіц­ца ў Азер­бай­джа­не. Па­трэб­на ве­даць асаб­лі­вую на­цы­я­наль­ную фі­ла­со­фію. Той жа плоў, на­прык­лад... У ім усё за­ле­жыць ад мно­гіх кам­па­не­нтаў, ве­дан­ня ўсіх вар­тас­цяў ін­грэ­ды­ен­таў, ра­зу­мен­не пра­пор­цый... Хі­ба што ёсць ад­но вы­клю­чэн­не — бе­ла­рус Сяр­гей Бру­соч­кін, які ўсё ж ава­ло­даў май­стэр­ствам азер­бай­джан­скай ку­лі­на­рыі.

— Ка­лі ўжо раз­мо­ва зай­шла пра ўдзел азер­бай­джан­цаў у прад­пры­маль­ніц­тве, то, ві­да­воч­на, ёсць і больш вы­раз­ныя пры­кла­ды, а не толь­кі ўдзел ва­шых су­ай­чын­ні­каў у ганд­лі, сфе­ры па­слуг?

— Ка­ля двац­ца­ці струк­тур за­яві­лі аб са­бе ў га­лі­не ла­гіс­ты­кі, у бу­даў­ніц­тве ганд­лё­вых цэнт­раў. Азер­бай­джан­цы бу­ду­юць так­са­ма і жыл­лё. Гэ­та­му спры­яе і тое, што шмат хто з ма­іх зем­ля­коў атры­маў бу­даў­ні­чую аду­ка­цыю ў роз­ныя га­ды ме­на­ві­та ў по­лі­тэх­ніч­ным ін­сты­ту­це. Удзель­ні­ча­ем і ў пад­рых­тоў­цы гас­ці­ніч­на­га комп­лек­су да чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі ў Мін­ску.

Але вось што, на мой по­гляд, вель­мі важ­ны ха­рак­тар мае. Ся­род азер­бай­джан­цаў, хто сён­ня пра­цуе на бе­ла­рус­кай зям­лі, у асноў­ным лю­дзі ак­тыў­на­га ўзрос­ту: не­дзе ка­ля 75 пра­цэн­таў ма­іх зем­ля­коў — у га­дах ад 18 да 50... Па­га­дзі­це­ся, гэ­та вель­мі важ­на для кра­і­ны, дзе ха­пае пен­сі­я­не­раў, пе­рад якой ста­яць ня­прос­тыя дэ­ма­гра­фіч­ныя за­да­чы. Яшчэ ад­на ста­тыс­тыч­ная дэ­таль. Са 100 азер­бай­джан­цаў 50 і бо­лей — лю­дзі з вы­шэй­шай аду­ка­цы­яй.

— Ве­даю, што цяпер шмат хто з Азер­бай­джа­на пры­яз­джае на ву­чо­бу ў бе­ла­рус­кія ВНУ...

— Больш за 300 сту­дэн­таў з Азер­бай­джа­на ву­чац­ца сён­ня ў Бе­ла­ру­сі. Толь­кі ў ін­сты­ту­це МНС — ка­ля 200 на­шых зем­ля­коў.

— Гра­мад­ская ар­га­ні­за­цыя — гэ­та па­яд­нан­не зем­ля­коў, фес­ты­ва­лі куль­тур, жа­дан­не да­лу­чыць да ве­дан­ня пра Азер­бай­джан, яго гіс­то­рыю як ма­га больш шы­ро­кую гра­ма­ду...

— І гэ­та з'яў­ля­ец­ца на­шым пе­ра­ка­нан­нем. Па-пер­шае, мы вель­мі ўваж­лі­выя да азер­бай­джан­ска-бе­ла­рус­кіх гіс­та­рыч­ных, куль­тур­ных, лі­та­ра­тур­ных ста­сун­каў. Не­вы­пад­ко­вым з'яў­ля­ец­ца той факт, што ак­ты­віст «Га­бу­ста­на» Бал­да­гаш Ган­ба­раў аба­ра­ніў ды­сер­та­цыю на зван­не кан­ды­да­та гіс­та­рыч­ных на­вук. А тэ­ма — рэт­ра­спек­ты­ва стасункаў па­між на­шы­мі на­ро­да­мі. Вось цяпер  рых­ту­ем­ся да 70-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў, а за­тым — і да 70-год­дзя Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі. Да­рэ­чы, на­ма­ган­ня­мі азер­бай­джан­скай гра­мад­скас­ці ў Ві­лей­цы быў уста­ля­ва­ны пом­нік двой­чы Ге­рою Са­вец­ка­га Са­ю­за, ге­не­рал-ма­ё­ру тан­ка­вых войск Азі Асла­на­ву. Аў­та­рам пом­ні­ка з'яў­ля­ец­ца Ка­міль Ка­мал. У Ма­гі­лё­ве ўста­ля­ва­ны і бюст вы­зва­лі­це­лю го­ра­да ге­рою Са­вец­ка­га Са­ю­за Асла­ну Вя­зі­ра­ву. Мно­гія азер­бай­джан­цы зма­га­лі­ся з ня­мец­кі­мі фа­шыс­та­мі ў пар­ты­зан­скіх атра­дах Бе­ла­ру­сі. Мы імк­нём­ся, каб азер­бай­джан­цы ра­зам ад­зна­ча­лі рэ­лі­гій­ныя і на­цы­я­наль­ныя свя­ты. Су­мес­на з па­соль­ствам іні­цы­і­ру­ем су­стрэ­чы дзея­чаў куль­ту­ры і мас­тац­тва Азер­бай­джа­на з бе­ла­рус­кі­мі гле­да­ча­мі і слу­ха­ча­мі. Гэ­та да­ты­чыц­ца роз­ных ві­даў мас­тац­тва. Ве­да­е­це, ка­лі ўжо лёс склаў­ся так, што мы жы­вём у Бе­ла­ру­сі, то і іна­чай на­ша жыц­цё, як пры­на­леж­ным Бе­ла­ру­сі і Азер­бай­джа­ну, і ўя­віць нель­га.

Гу­та­рыў Кас­тусь Ла­дуць­ка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прыгажосць і трагедыя Краснага Берага

Прыгажосць і трагедыя Краснага Берага

З'ядноўваюцца супрацьлеглыя рэчы: вялікая прыгажосць і вялікі боль...

Грамадства

«Таблетка» шчасця ад мадэлі з Барысава Наталлі Клачко. На пенсіі жыццё не спыняецца

«Таблетка» шчасця ад мадэлі з Барысава Наталлі Клачко. На пенсіі жыццё не спыняецца

На пенсіі жыццё не спыняецца. А вось якім яно будзе — залежыць ад кожнага з нас.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на тыдзень

Усходні гараскоп на тыдзень

ЛЕЎ. У вашым жыцці надыходзіць добры перыяд, можна нават сказаць, новы этап.