Вы тут

ЦІМОХАВА ЦІШЫНЯ


У Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да» вый­шаў аль­бом рэ­пра­дук­цый мас­та­ка Сер­жу­ка Ці­мо­ха­ва. Твор­ца пай­шоў з жыц­ця пас­ля цяж­кай хва­ро­бы 9 каст­рыч­ні­ка 2012 го­да... Але ка­лі раз­гля­да­еш кар­ці­ны Ці­мо­ха­ва, гар­та­еш аль­бом з яго тво­ра­мі, зна­хо­дзіш у тэ­ле­фон­ным на­тат­ні­ку яго ну­мар (па якім ця­пер мож­на па­тэ­ле­фа­на­ваць хі­ба што ту­зе ды смут­ку, на­пэў­на...), ра­зу­ме­еш, што кож­ны ча­ла­век не­па­збеж­на неш­та па­кі­дае на гэ­тай зям­лі пас­ля ся­бе. Сяр­жук Ці­мо­хаў па­кі­нуў цэ­лы свет.

11-33

Пер­са­наль­ны свет кож­на­га ча­ла­ве­ка, як пра­ві­ла, вель­мі спрэч­ны для вон­ка­ва­га ася­род­дзя. Прос­та та­му, што ён — ін­шы. Та­му што кож­ны ўнут­ры ся­бе но­сіць свой свет. Так­са­ма ад­роз­ны. І як тут знай­сці па­ра­зу­мен­не?.. Гэ­та са­праў­ды амаль не­маг­чы­ма. Ча­сам толь­кі мо­ва мас­тац­тва яд­нае, да­па­ма­гае. Але на­ват яна мо­жа быць не­дас­ка­на­лай...

Сяр­жук Ці­мо­хаў з тых прад­стаў­ні­коў бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва, якіх на­тхні­лі 1970 — 1980-я гг. У гэ­тыя «пост­ад­лі­гаў­скія» ча­сы бы­ло ней­кае асаб­лі­вае стаў­лен­не да ўся­го бе­ла­рус­ка­га, усе бе­ла­рус­ка­моў­ныя ве­да­лі ад­но ад­на­го, усе пра­гну­лі неш­та змя­ніць, усе ад­чу­ва­лі ня­ста­чу на­цы­я­наль­на­га і гэ­ты пра­гал трэ­ба бы­ло не­чым за­поў­ніць. За­паў­ня­лі хто чым мог. Сяр­жук Ці­мо­хаў за­паў­няў сва­ёй род­най бе­ла­рус­кай мо­вай, на­ту­раль­ным, вяс­ко­вым ад­чу­ван­нем бе­ла­рус­кас­ці.

Мас­так на­ра­дзіў­ся ў 1960 го­дзе ў вёс­цы Кро­таў Ка­лін­ка­віц­ка­га ра­ё­на Го­мель­скай воб­лас­ці. Ён час­та пры­гад­ваў, як цяж­ка яму бы­ло пе­ра­ву­чыц­ца раз­маў­ляць па-рус­ку, ка­лі па­сту­піў у Мін­скае мас­тац­кае ву­чы­лі­шча. Го­лад па на­цы­я­наль­ным, па бе­ла­ру­шчы­не Сяр­жук Ці­мо­хаў так­са­ма за­паў­няў гіс­то­ры­яй. На яго кар­ці­нах «Зо­лак Ку­паль­скае но­чы», «Гу­кан­не вяс­ны», «Стод», «Ры­ту­аль­нае шэс­це», «Спас», «Ка­ля­ды», «Грун­вальд», «Сві­та­нак», «Цень Вя­ле­са» — ус­па­мі­ны пра пра­ка­вет­нае. Ва ўсіх гэ­тых кар­ці­нах ёсць неш­та аў­тэн­тыч­нае, ка­ра­нё­вае. Баць­коў­ская ха­та, асо­бы бе­ла­рус­кай даў­ні­ны, без якіх не за­ха­ва­ла­ся б на­ват тое, што за­ста­ло­ся нам сён­ня ад бе­ла­ру­шчы­ны, ста­ра­даў­нія аб­ра­ды, звыч­кі на­шых дзя­доў, воб­раз жан­чы­ны... Па на­строі, па ней­кай эк­зіс­тэн­цы­яль­най ту­зе, якая сён­ня ўжо амаль зу­сім вый­шла з мо­ды і пе­ра­ста­ла ўспры­мац­ца як неш­та глы­бо­кае, не­ка­то­рыя кар­ці­ны Ці­мо­ха­ва на­гад­ва­юць «Гум­но» Ба­ры­са За­бо­ра­ва. Да­рэ­чы, ці­ка­ва, што сам мас­так так­са­ма гэ­та ад­зна­чаў. З ага­вор­кай, што па­ба­чыў кар­ці­ну За­бо­ра­ва ўпер­шы­ню да­во­лі поз­на. І ха­ця За­бо­раў на­огул з'е­хаў з кра­і­ны, а Ці­мо­хаў толь­кі пе­ра­ехаў з вёс­кі ў го­рад, бы­ло ў іх, ві­даць, неш­та агуль­нае — ней­кая на­сталь­гія, прад­чу­ван­не не­зва­рот­нас­ці, не­вяр­тан­ня ў род­ныя мяс­ці­ны, дзе ад­чу­ва­еш ся­бе най­больш утуль­на і аба­ро­не­на.

Кар­ці­ны Сер­жу­ка Ці­мо­ха­ва та­кія мі­ні­ма­ліс­тыч­ныя, што ча­сам зда­ец­ца, што рас­ка­заць пра іх ён мог знач­на больш, чым на­ма­ля­ваць. Яго фі­ла­соф­скі пад­му­рак, мыс­ляр­ства бы­лі пра­ця­гам ві­зу­аль­най твор­час­ці. Ён мог доў­га рас­па­вя­даць пра ар­хе­тып яй­ка ў сва­іх кар­ці­нах, пра воб­раз сто­даў аль­бо пра тое, ча­му на яго кар­ці­нах шмат жан­чын і пту­шак. А на­са­мрэч — ча­му? Звяр­ні­це­ся да аль­бо­ма, пе­ра­асэн­суй­це!

11-32

Аль­бом скла­да­ец­ца з трох асноў­ных раз­дзе­лаў — «Гра­фі­ка», «Жы­ва­піс», «З ніз­кі «Ню» — і дае ўяў­лен­не пра асноў­ныя кі­рун­кі твор­час­ці мас­та­ка-ма­ну­мен­та­ліс­та. Укла­дан­нем аль­бо­ма зай­ма­ла­ся ўда­ва мас­та­ка, кніж­ны гра­фік Мар­га­ры­та Ці­мо­ха­ва. Ды­зайн аль­бо­ма ра­бі­ла дач­ка Воль­га Ар­цю­хо­ва. На­огул, сям'я Ці­мо­ха­вых вель­мі твор­чая. 15-га­до­вы сын мас­та­коў Глеб ця­пер ву­чыц­ца ў гім­на­зіі-ка­ле­джы мас­тац­тва ў Мін­ску. Спа­лу­чаць твор­часць з ся­мей­ным жыц­цём не бы­ло скла­да­на. Ча­му — рас­па­вя­дае Ры­та Мі­хай­лаў­на:

— Мы ўсе пра­цу­ем у роз­ных кі­рун­ках мас­тац­тва. Муж зай­маў­ся ма­ну­мен­таль­ным мас­тац­твам, я — кніж­най гра­фі­кай, дач­ка — ды­зай­нам і фо­та­мас­тац­твам, а сын, на­огул, ня­даў­на за­явіў, што хо­ча быць ма­дэль­е­рам, ды­зай­не­рам адзен­ня. Та­му мы ні­ко­лі не пе­ра­ся­ка­лі­ся ў твор­час­ці і не спа­бор­ні­ча­лі па­між са­бой.

Ка­лі га­ва­рыць пра тое, што на­тхня­ла Сер­жу­ка Ці­мо­ха­ва, то нель­га не пры­га­даць, на­прык­лад, і Бе­ла­рус­кую спеў­на-дра­ма­тыч­ную май­строў­ню, якая іс­на­ва­ла ў Мін­ску з 1979-га па 1984 го­д. Та­ды ён быў сту­дэн­там Бе­ла­рус­ка­га тэ­ат­раль­на-мас­тац­ка­га ін­сты­ту­та. Та­ды ж на­зі­раў­ся і ўздым на­цы­я­наль­на­га ру­ху, пра які ўзгад­ва­ла­ся вы­шэй. Май­строў­ня ства­ра­ла пэў­ны ася­ро­дак, фар­мі­ра­ва­ла но­вае па­ка­лен­не, вы­крыш­та­лі­зоў­ва­ла яго каш­тоў­нас­ці. На­ноў ад­кры­ва­лі­ся ім­ёны кла­сі­каў — та­кіх, як Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч; ві­та­лі­ся ма­ла­дыя экс­пе­ры­мен­та­та­ры — та­кія, як па­эт Алесь Ра­за­наў і кам­па­зі­тар Ла­ры­са Сі­ма­ко­віч. Сяб­ры Май­строў­ні не за­бы­ва­лі­ся пра бе­ла­рус­кія аб­ра­ды, ха­дзі­лі ка­ля­да­ваць, гу­каць вяс­ну, пра­во­дзі­лі аб­ра­ды Ку­пал­ля і «Па­ха­ван­не стра­лы». Та­ды яшчэ зда­ра­ла­ся, што за ўдзел у та­кіх ак­цы­ях маг­лі з ін­сты­ту­та вы­клю­чыць, та­му спра­ва гэ­тая бы­ла до­сыць ры­зы­коў­ная, ідэй­ная. А бе­ла­рус­ка­моў­ных мас­та­коў мож­на бы­ло пе­ра­лі­чыць па паль­цах. І Сяр­жук Ці­мо­хаў быў ся­род іх. На ад­ра­джэн­скай хва­лі 1990-х мас­та­ка за­пра­сі­лі ў су­пол­ку «Па­го­ня» пры Са­ю­зе бе­ла­рус­кіх мас­та­коў. Але паз­ней мас­так быў вы­му­ша­ны з яе вый­сці. Бо ў апош­нія га­ды жыц­ця Ці­мо­хаў быў яшчэ і пры па­са­дзе, як той ка­заў, і яго маг­лі аб­ві­на­ва­ціць у ла­бі­ра­ван­ні ін­та­рэ­саў су­пол­кі. Сяр­жук Ці­мо­хаў пра­ца­ваў на­мес­ні­кам стар­шы­ні Са­ю­за мас­та­коў па вы­ста­вач­най дзей­нас­ці. І шмат у яго пы­та­лі­ся пра тое, ці цяж­ка яму бы­ло спа­лу­чаць твор­часць з функ­цы­я­нер­ствам. Зда­ец­ца, на цяж­кі лёс мас­так ні­ко­лі не скар­дзіў­ся, але ад­зна­чаў, што ча­су на твор­часць, вя­до­ма, ста­ла менш, быц­цам бы за­ціш­ша ней­кае на­сту­пі­ла. Ся­род доб­рых сяб­роў мас­та­ка быў, да­рэ­чы, і но­вы стар­шы­ня Са­ю­за бе­ла­рус­кіх мас­та­коў Ры­гор Сіт­ні­ца. У аль­бо­ме рэ­пра­дук­цый Ці­мо­ха­ва зме­шча­ны так­са­ма верш Ры­го­ра Ся­мё­на­ві­ча ў па­мяць пра сяб­ра. Са­праў­ды, што на­ка­на­ва­на лю­дзям, якія за­ста­юц­ца тут, на зям­лі, — хі­ба што пры­слу­хоў­вац­ца да ці­шы­ні, якую па­кі­нуў пас­ля ся­бе той, хто сы­шоў. Ці­хі, па­воль­ны і доб­ра­зыч­лі­вы свет Сер­жу­ка Ці­мо­ха­ва су­па­кой­вае. Ёсць у ім неш­та ства­раль­на-ста­ноў­чае, без ча­го не­маг­чы­ма ўя­віць мас­тац­тва.

За­вяр­шае аль­бом раз­дзел пад наз­вай «З ніз­кі «Ню». Гэ­та ма­ну­мен­таль­ныя гра­фіч­ныя тво­ры, аб'­яд­на­ныя ад­ной кан­цэп­цы­яй. На кож­най кар­ці­не мы ба­чым аго­ле­ную жан­чы­ну — вы­тан­ча­ную і та­ям­ні­чую. Ме­на­ві­та гэ­тая ніз­ка мас­та­ка ста­ла­ся най­больш вя­до­май за свой вы­тан­ча­ны лі­рызм і паэ­тыч­насць. Сам Сяр­жук Ці­мо­хаў тлу­ма­чыў гэ­тую ніз­ку роз­ду­ма­мі аб пры­ро­дзе языч­ніц­тва — рэ­лі­гіі прос­тых вяс­ко­вых лю­дзей. Усё, што ты­чы­ла­ся пры­ро­ды на­огул і пры­ро­ды ча­ла­ве­ка і яго ад­чу­ван­няў заўж­ды ці­ка­ві­ла мас­та­ка. За сваю шчы­расць, та­лент і ад­да­насць «род­ным ма­ты­вам» Сяр­жук Ці­мо­хаў быў пры­зна­ным і за­па­тра­ба­ва­ным як на ра­дзі­ме, так і за мя­жой — на жаль, да­во­лі рэд­кі вы­па­дак для Бе­ла­ру­сі. Мас­так меў вя­лі­кую коль­касць пер­са­наль­ных за­меж­ных вы­стаў, шмат яго тво­раў за­хоў­ва­ец­ца ў ін­шых кра­і­нах.

Воль­га ЧАЙ­КОЎ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».