Вы тут

Чаму дарослыя могуць навучыцца ў сваіх дзяцей і ўнукаў?


З пры­клад­на 4 міль­ё­наў тон ка­му­наль­ных ад­хо­даў, што ўтва­ра­юц­ца за год у Бе­ла­ру­сі, іль­ві­ную част­ку па-ра­ней­ша­му за­коп­ва­юць на па­лі­го­нах і толь­кі менш за 20% на­кі­роў­ва­ец­ца ў «сяб­роў­скім» для пры­ро­ды кі­рун­ку — на пе­ра­пра­цоў­ку. Па гэ­тым па­каз­чы­ку мы ў 3-4 ра­зы са­сту­па­ем кра­і­нам Еў­ра­са­ю­за. Але ўжо ве­да­ем еў­ра­пей­скі во­пыт. І не прос­та ве­да­ем, а са­мі ажыц­цяў­ля­ем су­час­ныя па­ды­хо­ды да ра­бо­ты з ад­хо­да­мі. Гэ­та мож­на ўба­чыць у Мас­тах дзя­ку­ю­чы пра­ек­ту ЕС/ПРА­АН «Са­дзей­ні­чан­не раз­віц­цю ўсе­аб­дым­най струк­ту­ры між­на­род­на­га су­пра­цоў­ніц­тва ў га­лі­не ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь».

11-38

11-38

 

 

Агуль­ны бюд­жэт пра­ек­та пе­ра­вы­шае 5 міль­ё­наў еў­ра, у тым лі­ку ка­ля 2,3 міль­ё­на еў­ра — на за­куп­ку аб­ста­ля­ван­ня і тэх­ні­кі для Коб­рын­ска­га і Мас­тоў­ска­га прад­пры­ем­стваў жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі. Тэх­на­ла­гіч­ных «фі­шак» па раз­дзель­ным збо­ры і сар­та­ван­ні смец­ця шмат. На­прык­лад, у Мас­тах атры­ма­лі шы­ро­кі на­бор тэх­ні­кі па абы­хо­джан­ні з ад­хо­да­мі, еў­ра­кан­тэй­не­ры роз­ных ві­даў, бія­кам­по­сце­ры для пры­ват­ных пад­вор­каў. А ня­даў­на за­вер­ша­на ма­дэр­ні­за­цыя на са­мым су­час­ным уз­роў­ні мяс­цо­вай стан­цыі сар­та­ван­ня ад­хо­даў.

Вось ліч­бы для па­раў­на­ння: ка­лі за 2007 год у Мас­тах са­бра­лі 107 тон дру­гас­ных ма­тэ­ры­яль­ных рэ­сур­саў (6 кг на ча­ла­ве­ка), то сё­ле­та за 11 ме­ся­цаў — ужо 311,7 то­ны (амаль 20 кг на жы­ха­ра). А з пус­кам кар­ды­наль­на аб­ноў­ле­най стан­цыі сар­та­ван­ня ад­хо­даў бу­дзе 400, а то і больш, пе­ра­ка­на­ны ды­рэк­тар Мас­тоў­ска­га прад­пры­ем­ства ЖКГ Сяр­гей ФРА­ЛОЎ.

Зрэш­ты, на­ват са­мая пе­ра­да­вая тэх­ні­ка не дасць эфек­ту, ка­лі ў пра­віль­ным стаў­лен­ні да ад­хо­даў не бу­дуць за­ці­каў­ле­ны лю­дзі. Та­му звер­нем ува­гу на зна­ка­вую па­дзею, што ад­бы­ла­ся ў ся­рэд­няй шко­ле № 5 г. Мас­ты. Гэ­тай і яшчэ 33 на­ву­чаль­ным уста­но­вам Мас­тоў­ска­га, Коб­рын­ска­га, Мёр­ска­га і Шар­каў­шчын­ска­га ра­ё­наў упер­шы­ню ў на­шай кра­і­не пры­свое­ны ста­тус «Зя­лё­ная шко­ла». Што гэ­та азна­чае?

Пра­гра­ма «Зя­лё­ныя шко­лы», ка­жа кі­раў­нік пра­ек­та Воль­га ЧАБ­РОЎ­СКАЯ, пра­цуе па пя­ці кі­рун­ках: бія­раз­на­стай­насць на пры­школь­най тэ­ры­то­рыі, энер­ге­ты­ка, ва­да, ад­хо­ды і эка­ла­гіч­ныя ак­цыі. На­ву­чаль­най уста­но­ве, якая вы­ка­нае за­дан­ні пра­гра­мы, вы­да­ец­ца сер­ты­фі­кат «Зя­лё­ная шко­ла». Ён дзей­ні­чае на пра­ця­гу двух га­доў, пас­ля ча­го па­тра­буе па­цвяр­джэн­ня.

11-39

11-39

 

У Мас­тоў­скай СШ № 5, каб за­слу­жыць ста­тус «зя­лё­най», на­стаў­ні­кі і вуч­ні пра­ца­ва­лі па ўсіх кі­рун­ках пра­гра­мы. На­прык­лад, праб­лем­ныя для пры­ро­ды плас­ты­ка­выя бу­тэль­кі пры­ста­са­ва­лі пад кар­муш­кі для пту­шак, якія зі­му­юць. На­су­праць ка­бі­не­та ба­та­ні­кі зра­бі­лі клум­бу, якая за­ці­ка­ві­ла мност­ва на­ся­ко­мых-апы­ляль­ні­каў. Пра­па­на­ва­лі ме­ры па эка­но­міі ў школь­ным бу­дын­ку элект­ра­энер­гіі, цяп­ла і ва­ды. На­ву­чы­лі­ся пра­віль­на раз­дзя­ляць смец­це і пад­рых­та­ва­лі ін­фар­ма­цый­ныя ліс­тоў­кі па гэ­тай тэ­ме, якія бу­дуць ка­рыс­ны­мі не толь­кі дзе­цям, але і да­рос­лым. На­ла­дзі­лі кан­такт з пунк­та­мі зда­чы дру­гас­най сы­ра­ві­ны і сё­ле­та са­бра­лі ўжо 8960 кі­ла­гра­маў ма­ку­ла­ту­ры, больш чым удвая пе­ра­вы­сіў­шы мі­ну­ла­год­ні па­каз­чык, а так­са­ма вя­лі­кую коль­касць ад­пра­ца­ва­ных ба­та­рэ­ек. Атры­ма­лі і вы­ка­рыс­та­лі на пры­школь­ным участ­ку ўгна­ен­не з кам­пост­авай ку­чы, а на яе мес­цы — ужо но­вая.

У Струб­ніц­кім ву­чэб­на-пе­да­га­гіч­ным комп­лек­се дзі­ця­чы са­док — ся­рэд­няя шко­ла (Мас­тоў­скі ра­ён) за­кла­лі дэнд­ра­парк ланд­шафт­ных куль­тур, па­са­дзі­лі пла­до­вы сад, ад­кры­лі для ся­бе шмат ві­даў пту­шак, якія зі­му­юць у гэ­тай мяс­цо­вас­ці, і па­кла­па­ці­лі­ся аб іх пад­корм­цы. А школь­ні­кі з Коб­ры­на пра­вя­лі ак­цыю па за­ме­не па­лі­мер­ных па­ке­таў на па­лат­ня­ныя тор­бы. За­пра­ца­ва­ла май­стэр­ня «Су­пер­тор­бач­ка», дзе ў ход пай­шлі аб­рэз­кі тка­ні­ны ці ста­рыя джын­сы. По­тым ад­быў­ся мод­ны па­каз гэ­тых вы­ра­баў з фо­та­се­сі­яй, пас­ля ча­го дзе­ці ўру­чы­лі су­пер­тор­бач­кі сва­ім ма­мам.

Пры гэ­тым вель­мі важ­на, што пра­гра­ма «Зя­лё­ныя шко­лы» не аб­ме­жа­ва­ла­ся ў рам­ках «пі­лот­ных» рэ­гі­ё­наў. Па да­моў­ле­нас­ці з Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі яна ўклю­ча­на ў сіс­тэ­му фа­куль­та­тыў­ных за­ня­ткаў на ўсёй тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, а зна­чыць, сет­ка «зя­лё­ных школ» мо­жа на­быць рэс­пуб­лі­кан­скі маш­таб. Для гэ­та­га ўжо ёсць і да­па­мож­нік па ажыц­цяў­лен­ні пра­гра­мы, і во­пыт пер­ша­пра­ход­цаў.

— Гэ­та бу­дзе ка­рыс­на не толь­кі для школь­ні­каў, але і для да­рос­лых, якія бу­дуць ву­чыц­ца ў сва­іх дзя­цей і ўну­каў «зя­лё­на­му» мыс­лен­ню, — лі­чыць пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя Бе­ла­ру­сі Ві­таль КУ­ЛІК.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Загаловак у газеце: Кармушкі для птушак, «макулатурны» рэкорд і суперторбачка, або Чаму дарослыя могуць навучыцца ў сваіх... дзяцей і ўнукаў?

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Беларусы расчараваліся ў доларах

Беларусы расчараваліся ў доларах

Па выніках года наша насельніцтва не толькі значна астыла да гэтай валюты, але і працягвае пазбаўляцца ад яе рэкорднымі тэмпамі.

Грамадства

Навука голасу, дызайн лекаў і сакрэт шчаслівага бацькоўства

Навука голасу, дызайн лекаў і сакрэт шчаслівага бацькоўства

«Інавацыйны шторм» — гэта бітва простых слоў са складанымі тэрмінамі.

Палітыка

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Беларусь і Кітай адзначаюць адметную дату — 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Грамадства

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Псіхолагі раяць пачынаць не з маніторынгу рынку, а з некалькіх пытанняў самому сабе — каб вызначыцца з прыярытэтамі.