Вы тут

Дыябет у дзяцей


Цук­ро­вы дыя­бет у дзя­цей вы­яў­ля­ец­ца ў роз­ным уз­рос­це, ад­нак най­час­цей — у да­школь­ным і школь­ным (ад 5 да 13 га­доў). За­хвор­ван­не рэ­гіст­ру­ец­ца ад­ноль­ка­ва час­та як у хлоп­чы­каў, так і ў дзяў­чы­нак. Вя­лі­кае зна­чэн­не мае спад­чын­ная схіль­насць, ад­нак спры­я­юць так­са­ма пе­ра­корм­лі­ван­не, лі­шак вуг­ля­во­даў і тлу­шчу ў хар­ча­ван­ні, фі­зіч­ныя і псі­ха­ла­гіч­ныя траў­мы — траў­мы га­ла­вы, жы­ва­та, моц­ныя пе­ра­жы­ван­ні, спа­лох, ін­фек­цый­ныя хва­ро­бы (эпі­дэ­міч­ны па­ра­тыт, ад­зёр, вет­ра­ная вос­па, шкар­ля­ты­на, грып, хва­ро­ба Бот­кі­на).

— За­хвор­ван­не аб­умоў­ле­на па­вы­ша­най сак­рэ­цы­яй гар­мо­наў — ан­та­га­ніс­таў ін­су­лі­ну, — тлу­ма­чыць ва­ле­о­лаг 23‑й га­рад­ской дзі­ця­чай па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Але­на ГАР­НІЦ­КАЯ.

— Пры ад­сут­нас­ці ін­су­лі­ну ткан­кі не за­свой­ва­юць глю­ко­зу, па­ру­ша­юц­ца акіс­ляль­на-ад­наў­лен­чыя пра­цэ­сы. Пры на­за­па­шван­ні не­да­акіс­ле­ных пра­дук­таў раз­ві­ва­ец­ца дыя­бе­тыч­ная ко­ма. У дзі­ця­чым уз­рос­це з‑за ін­тэн­сіў­ных пра­цэ­саў рос­ту і вя­лі­ка­га рас­хо­ду энер­гіі па­трэ­ба ў ін­су­лі­не больш вы­со­кая, што хут­чэй пры­во­дзіць да зня­сі­лен­ня не­паў­на­цэн­на­га ін­су­ляр­на­га апа­ра­ту і раз­віц­цю дыя­бе­ту…

Цук­ро­вы дыя­бет у дзя­цей мо­жа раз­ві­вац­ца па­сту­по­ва, ад­нак пры­клад­на ў кож­на­га трэ­ця­га па­ча­так бур­ны — дзе­ці трап­ля­юць у ста­цы­я­нар у па­чат­ку ко­мы. Най­больш ран­нім сімп­то­мам цук­ро­ва­га дыя­бе­ту з'яў­ля­ец­ца ўзмоц­не­ная сма­га, пры якой вы­пі­ва­ец­ца 1500–3000 мл вад­ка­сці за су­ткі. Гэ­ты стан звя­за­ны з абяз­вод­жван­нем ар­га­ніз­ма, па­вы­шэн­нем кан­цэнт­ра­цыі хла­ры­ду на­трыю, ма­ча­ві­ны, глю­ко­зы ў кры­ві. Ад­па­вед­на па­вя­ліч­ва­ец­ца коль­касць ма­чы, якая вы­дзя­ля­ец­ца — да 3 л у су­ткі. Пя­лён­кі хво­рых не­маў­лят ста­но­вяц­ца пры вы­сы­хан­ні цвёр­ды­мі, ні­бы на­крух­ма­ле­ны­мі. Хво­рыя дзе­ці ма­юць па­вы­ша­ны апе­тыт: аб­мен­ныя па­ру­шэн­ні змя­ня­юць са­стаў кры­ві, уз­дзе­ян­не «га­лод­най» кры­ві на хар­чо­вы цэнтр вы­клі­кае ад­чу­ван­не го­ла­ду. Пры па­вы­ша­ным апе­ты­це і праз­мер­ным ужы­ван­ні ежы дзі­ця ху­дзее. Ску­ра ста­но­віц­ца су­хой. Маг­чы­ма раз­віц­цё ста­ма­ты­ту, па­ра­дан­то­зу з рас­хіст­ван­нем зу­боў. Па­вя­ліч­ва­ец­ца пе­чань. Мо­гуць на­зі­рац­ца аслаб­лен­не па­мя­ці, зні­жэн­не па­спя­хо­вас­ці, стам­ляль­насць. Зні­жа­ец­ца су­пра­ціў­ляль­насць ін­фек­цы­ям, лёг­ка да­лу­ча­ец­ца фу­рун­ку­лёз, маг­чы­ма раз­віц­цё і ту­бер­ку­лё­зу. Пры да­сле­да­ван­ні кры­ві ра­ні­цай на­шча вы­зна­ча­ец­ца гі­пер­глі­ке­мія (па­вы­ша­ная коль­касць цук­ру) — 11,1–16,5 ммоль/л. Для цук­ро­ва­га дыя­бе­ту ха­рак­тэр­на на­яў­насць цук­ру ў ма­чы. Па­вя­ліч­ва­ец­ца і коль­касць ха­лес­тэ­ры­ну ў кры­ві — вы­шэй за 5,2 ммоль/л. Маг­чы­ма раз­віц­цё та­кіх ус­клад­нен­няў, як цы­роз пе­ча­ні, по­лі­не­ўрыт, ка­та­рак­та, рэ­цы­ніт, дыс­тра­фія кас­ця­вой ткан­кі.

Свое­ча­со­вае і сіс­тэ­ма­тыч­нае ля­чэн­не да­зва­ляе за­хоў­ваць жыц­цё на пра­ця­гу мно­гіх га­доў. Дзі­ця пра­цяг­вае ву­чыц­ца ў звы­чай­най шко­ле, змян­ша­юц­ца толь­кі фі­зіч­ныя на­груз­кі.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Што ра­біць, каб не да­пус­ціць?

Адзін з са­мых эфек­тыў­ных спо­са­баў — пра­фі­лак­ты­ка атлус­цен­ня. Ад­сюль па­ра­ды па хар­ча­ван­ні — уклю­чэн­не ў ра­цы­ён цэль­на­зер­не­вых пра­дук­таў (хлеб гру­ба­га па­мо­лу, кру­пы), якія, у ад­роз­нен­не ад ра­фі­на­ва­ных, не па­вы­ша­юць уз­ро­вень цук­ру ў кры­ві; вы­да­лен­не з ра­цы­ё­ну пра­дук­таў з транс­тлу­шча­мі, мар­га­ры­нам. Па фі­зіч­най на­груз­цы — аба­вяз­ко­выя прак­ты­ка­ван­ні, пла­ван­не, ак­тыў­ныя гуль­ні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?