Вы тут

Куды падзелася «Настальгія»?


Ша­ноў­ная рэ­дак­цыя га­зе­ты «Звяз­да»! Я ва­ша даў­няя пад­піс­чы­ца — аж­но з 1991 го­да! І та­му звяр­та­ю­ся да вас па да­па­мо­гу або па тлу­ма­чэн­не. Я пад­клю­чы­ла тэ­ле­ба­чан­не «ZALA» ў ліс­та­па­дзе мі­ну­ла­га го­да ў спа­дзя­ван­ні гля­дзець ка­на­лы «На­сталь­гія» і «Куль­ту­ра». Асаб­лі­ва ім­па­нуе мне і ма­ім ад­на­год­кам ка­нал «На­сталь­гія». Але ж, на вя­лі­кі жаль, ні я, ні хто ін­шы з ма­іх сяб­роў гэ­ты ка­нал не знай­шлі. Ма­ла­дзей­шыя гле­да­чы ка­жуць, што ён «пла­ва­ю­чы». Хтось­ці сцвяр­джае, што яго ўво­гу­ле зня­лі. Ка­лі гэ­та так, дык на­вош­та сіс­тэ­ма­тыч­на дру­ка­ваць пра­гра­му пе­ра­дач гэ­та­га ка­на­ла? Для ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня «На­сталь­гія» — лю­бі­мы ка­нал, бо се­ры­я­лы і ба­е­ві­кі — не наш «рэ­пер­ту­ар». Хто да­па­мо­жа? Хто пад­ка­жа? Мо­жа, ва­ша га­зе­та ад­гук­нец­ца на на­шу прось­бу?

Алі­на Кан­стан­ці­наў­на ГАР­БАН­ЧУК, па­сё­лак Жар­на­се­кі По­лац­ка­га ра­ё­на.

Пы­тан­ні чы­тач­кі мы пе­ра­ад­ра­са­ва­лі прэс-служ­бе РУП «Бел­тэ­ле­кам». І вель­мі хут­ка атры­ма­лі на іх ад­ка­зы на­ступ­на­га змес­ту.

— Ка­нал «На­сталь­гія» дэ­ман­стра­ваў­ся па ін­тэр­ак­тыў­ным тэ­ле­ба­чан­ні «ZALA» ў ба­за­вым па­ке­це ў тэс­та­вым рэ­жы­ме два ме­ся­цы — да 1 ве­рас­ня мі­ну­ла­га го­да. Пра гэ­та на­пі­са­на на на­шым сай­це, — па­тлу­ма­чы­лі рэ­дак­цыі. — Ад­на­ча­со­ва, та­кім чы­нам, мо­гуць дэ­ман­стра­ваць свае пра­гра­мы ў тэс­та­вым рэ­жы­ме, на­прык­лад, пяць ка­на­лаў. Гэ­та ро­біц­ца для та­го, каб да­ве­дац­ца, ча­му кан­крэт­на ад­дае пе­ра­ва­гу гля­дац­кая аў­ды­то­рыя. У за­леж­нас­ці ад на­бра­най па­пу­ляр­нас­ці (гэ­та ад­соч­ва­ец­ца аў­та­ма­тыч­на) по­тым пры­ма­ец­ца ра­шэн­не: па­кі­нуць той ці ін­шы ка­нал у ба­за­вым па­ке­це ці пе­ра­вес­ці яго ў да­дат­ко­вы па­кет. Тэс­та­вы па­каз ка­на­лаў пры­зна­ча­ны най­перш для па­паў­нен­ня да­дат­ко­вых па­ке­таў, бо ба­за­вы ў асноў­ным сфар­мі­ра­ва­ны. Але ро­біц­ца гэ­та ў тым лі­ку і прос­та для змя­нен­ня на­паў­нен­ня па­ке­таў ка­на­ла­мі — каб па­вы­сіць ці­ка­васць гля­дац­кай аў­ды­то­рыі да тэ­ле­пра­дук­ту ўво­гу­ле.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».