На возера ў адным з мікрараёнаў Гомеля пайшоў выгульваць свайго сабаку 20-гадовы жыхар абласнога цэнтра.
Паўтарасантыметровы лёд не вытрымаў, і малады чалавек апынуўся ў вадзе, за 25 метраў ад берага, дзе глыбіня вадаёма — каля 3 метраў. На яго шчасце, выратавальнікаў выклікаў выпадковы сведка. Пры дапамозе дошкі супрацоўнікі МНС выцягнулі пацярпелага і перадалі яго брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі з дыягназам «пераахаладжэнне».
Аналагічнае здарэнне — але ж з двума аматарамі зімовай рыбалкі — адбылося ў затоцы ракі Сож. Па інфармацыі прэс-службы ўпраўлення МНС, маладзейшы з рыбакоў выкараскаўся сам, а 58-гадовага выцягнуў вадалаз. Мужчыну даставілі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.
Не выявіць ні секунды абыякавасці.