Вы тут

Супраць інспектараў на тонкім лёдзе...


На во­зе­ры Ло­мыш у ме­жах Па­лес­ка­га дзяр­жаў­на­га ра­ды­я­цый­на-эка­ла­гіч­на­га за­па­вед­ні­ка ра­бот­ні­кі Ма­зыр­скай між­рай­інс­пек­цыі за­тры­ма­лі жы­ха­ра На­роў­лі, які не­за­кон­на зда­быў тры­ма сет­ка­мі 74 асо­бі­ны роз­ных ві­даў ры­бы.

Пры за­тры­ман­ні па­ру­шаль­нік не пад­па­рад­ка­ваў­ся, не­ад­ной­чы спра­ба­ваў збег­чы, штур­хаў на тон­кім лё­дзе су­пра­цоў­ні­каў ін­спек­цыі, пад­вяр­га­ю­чы іх не­бяс­пе­цы. Дзярж­ін­спек­та­рам да­вя­ло­ся пры­мя­ніць фі­зіч­ную сі­лу. За не­за­кон­ную лоў­лю ры­бы, якая па­цяг­ну­ла на­ня­сен­не шко­ды пры­род­на­га ася­род­дзю ў асаб­лі­ва буй­ным па­ме­ры (217 ба­за­вых ве­лі­чынь), за­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва. Па­ру­шаль­ні­ка змяс­ці­лі ў іза­ля­тар ча­со­ва­га ўтры­ман­ня. Да­вя­дзец­ца яму ад­каз­ваць і за не­пад­па­рад­ка­ван­не служ­бо­вай асо­бе.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».